Напалеон у Віцебску
Стаіць ён у мундзіры белым на балконе,
Заняты войскам Віцебск перад ім відзён.
Як крылы ў арла, сцяг шалясціць ягоны,
Тут пераможаных прыймаць жадае ён.
Глядзіцьён на людзей пагардліва, няміла.
Натоўп ідзе. Славяне схіляюць галаву
Так, як і іншыя, яго прызнаюць сілу,
Не забароняць увайсці яму ў Маскву.
Хто беларусы гэтыя? Стаў лес ім хатай,
У логавах марнеюць пасярод балот...
Ідуць да ног тваіх упасці, імператар,
І ўсмешка ганарлівая скрывіла рот.
Чакае ён. Натоўп спыніўся пад балконам.
Гваздзікі алыя мільгнулі ўгары.
Усмешкай асвяціўся твар Напалеона:
Хай пераможаныя раздаюць дары.
А кветкі падаюць на пл«чы і на грудзі
I чырванеюць скрозь на вопратцы крывёй.
Даволі, хопіць, ну дакуль іх кідаць будуць,
Адмахваецца ён суроваю рукой.
Але гваздзікі алыя ўгару ўзлятаюць.
3 плячэй сарваць ён хоча кветкі пры людзях,
Ды кветкі да адзення моцна прыліпаюць
I пакрываюць зорку на яго грудзях.
I шэпчуць маршалы яму: «Не ў знак пакоры
Гваздзікі гэтыя вам дорыць Віцебск, сір...
Зірніце — хітра вымазаў іх клеем вораг,
Гваздзікі абляпілі вам увесь мундзір».
У мундзіры белым, што гваздзікамі пакрыты,
Ён, як крывавы прывід, наганяе жах...
Бляднее лоб яго, журботнасцю спавіты,
Напышлівая ўсмешка гасне на губах.
А ўнізе не сціхае смех, бо людзі рады.
Натоўп адхлынуў. Тут зямля пачне палаць.
Стаіць збянтэжаны, паніклы імператар,
Здаецца, што хістаецца пад ім палац.
Да маршалаў яму ніякай справы.
Апанавау яго ад прадчування жах:
Няўжо тут пацямнее Аўстэрліца слава
I на Маскву адсюль загубным будзе шлях?
М. Кемпе