Балада пра абеліск
Шкада, генерал, нарадзіўся ты рана:
Другое стагоддзе над рэчкай ляжыш,
А наш камандзір памірае ад раны.
Эх, рана, загінуў ты, што ні кажы!
Зямлю ўзнімаюць снарады і кулі,
Вось-вось захліснеццца адважны разлік.
I ўтую хвіліну падняўся Кульнеў:
«У бой на фашыстаў! За мною, арлы!»
130 гадоў табе смерць налічыла,
Ды зноў уваскрэснуць настала пара:
Закрыў партызан ты сваімі плячыма,
На грудзі прыняўшы снарад.
Празрыстыя воды, расонскія воды
Ля помніка ціха праносінь рака.
Растуць гарады, узнікаюць заводы,
А памяць аб мужных жыве ў вяках.
Стаяць каравулам чырвоныя кветкі.
На мармуры – золатам славы радкі...
I, як у салдата, у помніка – раны.
Асколкі праз сон часта клічуць у бой.
А недзе ў паселку жывуць партызаны,
Якіх засланіў ён ад смерці сабой.
А. Шпырков