Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Аршанскі раён

 

Старэйшымі бібліятэкамі рэгіёна з'яўляюцца: Копыская, Смалянская (1919), Старазарэчанская (1919 г. – Талочынская воласць), Высокаўская (1920), Старасельская (1920), Пугляеўская (1920), Браздзечынская.

У 1948 г. у Аршанскім раёне працавала сельская бібліятэка ў Копысі (кніжны фонд – 2691 экз., 444 чытачы) і 15 хат-чытальняў (Зубаўская, Пішчалаўская, Машкоўская, Пугляеўская, Панізоўская, Малотынская, Крапівенская, Кудаеўская, Яромкаўская, Дубраўская, Веравайшанская, Браздзечынская, Якаўлевіцкая, Смалянская, Арэхаўская). Метадычнае кіраўніцтва хатамі-чытальнямі ажыццяўляла Аршанская раённая бібліятэка, заснаваная пасля вызвалення г. Оршы ў 1944 г.

У 1978 г. усе масавыя бібліятэкі аб'яднаны ў Аршанскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. У 1988 г. бібліятэчная сетка раёна налічвала ўжо 154 бібліятэкі, з іх – 50 сельскія, 104 – перасоўныя.

Ветэраны бібліятэчнай справы: В. В. Барысава, Я. П. Ганчарова, А. П. Колышкіна, Т. Г. Лукашава, Г. А. Смалякоў, М. В. Навуменка, В. П. Бяляева, М. П. Яскевіч, Л. Я. Скрыпачова, В. Я. Забалотнік, Н. К. Трусава, З. А. Лазарэнка, Н. А. Заранкова, Х. А. Вялічка, А. Ц. Краўсанка, К. І. Баразнова.

Сёння бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва горада здзяйсняюць бібліятэкі Аршанскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

На 01.01.2007 г. у Аршанскай РЦБС налічвалася 39 бібліятэк, уключаючы ЦРБ, 2 гарпасялковыя, 36 сельскіх бібліятэк-філіялаў (2 бібліятэкі-клубы). Бібліятэчны фонд складаў 324850 экзэмпляраў. Усяго паслугамі бібліятэк Аршанскай РЦБС у 2006 годзе карысталася 25909 чытачоў. Кнігавыдача склала – 576338 экз. друкаваных выданняў, аўдыёвізуальных матэрыялаў і электронных дакументаў. Пры аддзеле абслугоўвання ЦРБ працуе бібліёбус, які абслугоўвае аддаленыя населеныя пункты Аршанскага раёна.

1 красавіка 2013 года адбылося аб'яднанне бібліятэчнай сістэмы горада і раёна. На канец 2016 г. Аршанская РЦБС складаецца з раённай бібліятэкі, 2 гарпасялковых бібліятэк, 2 дзіцячых гарадскіх бібліятэк, 8 гарадскіх і 25 сельскіх бібліятэк-філіялаў.

 

Склад Аршанскай РЦБС

arrow Цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна

arrow Дзіцячая гарадская бібліятэка імя У. С. Караткевіча – філіял № 1

arrow Бібліятэка імя М. Горкага – філіял № 2;

arrow Бібліятэка № 3 – філіял № 3;

arrow Бібліятэка імя Я. Коласа – філіял № 4;

arrow Бібліятэка № 5 – філіял № 5;

arrow Бібліятэка імя У. Корбана – філіял № 7;

arrow Дзіцячая бібліятэка імя Н. К. Крупскай – філіял № 8;

arrow Забалоцкая сельская бібліятэка – філіял № 9;

arrow Бібліятэка № 10 – філіял № 10;

arrow Бібліятэка № 11 – філіял № 11;

arrow Бібліятэка № 12 – філіял № 12;

arrow Старская сельская бібліятэка – філіял № 13;

arrow Высокаўская сельская бібліятэка – філіял № 14;

arrow Арэхаўская гарпасялковая бібліятэка – філіял № 15;

arrow Зубрэвіцкая сельская бібліятэка імя Я. Сіпакова – філіял № 18;

arrow Задроўеўская сельская бібліятэка – філіял № 19;

arrow Засеклянская сельская бібліятэка – філіял № 20;

arrow Копыская гарпасялковая бібліятэка – філіял № 21;

arrow Зубаўская сельская бібліятэка – філіял № 22;

arrow Барздоўская сельская бібліятэка – філіял № 23;

arrow Пугляеўская сельская бібліятэка-клуб – філіял № 24;

arrow Клюкаўская сельская бібліятэка – філіял № 25;

arrow Дачнінская сельская бібліятэка – філіял № 26;

arrow Ларынаўская сельская бібліятэка – філіял № 29;

arrow Крапівенская сельская бібліятэка – філіял № 30;

arrow Міцькаўшчынская сельская бібліятэка – філіял № 33;

arrow Андрэеўшчынская сельская бібліятэка-клуб – філіял № 34;

arrow Вусцеўская сельская бібліятэка – філіял № 35;

arrow Межаўская сельская бібліятэка – філіял № 39;

arrow Запольская сельская бібліятэка – філіял № 43;

arrow Бялеўская сельская бібліятэка-клуб – філіял № 46;

arrow Лісуноўская сельская бібліятэка – філіял № 47;

arrow Пішчалаўская сельская бібліятэка – філіял № 49;

arrow Антонаўская сельская бібліятэка – філіял № 53;

arrow Бабінічская сельская бібліятэка – № 54;

arrow Смалянская сельская бібліятэка – філіял № 56;

arrow Шыбецкая сельская бібліятэка-клуб – філіял № 58.

 

Па стану на 01.01.2013 г. фонд Аршанскай РЦБС склаў 439391 экз., колькасць карыстальнікаў – 32800, штат – 97 чалавек, з іх 61 бібліятэкар (38 чалавек маюць вышэйшую адукацыю). Па стану на канец 2016 г. фонд сістэмы склаў 734748 экз., колькасць карыстальнікаў – 48030.

Да паслуг чытачоў: зводны і электронны каталогі, электронныя БД «Эталон-Беларусь», «Эталон-Расія», «Бізнес – даведнік», «Энцыклапедыя Кірылы і Мефодыя», «Беларускія пісьменнікі» і інш.; 4 публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ) пры ЦГБ імя А. С. Пушкіна з філіяламі ў гарадской бібліятэцы імя М. Горкага, бібліятэцы № 11, бібліятэцы № 12.

 

Бібліятэкі працуюць па мэтавым комплексным праграмам:

– «Праз чытанне – да духоўнага адраджэння»;

– «Градзянін XXI стагоддзя – школа права для моладзі»;

– «Адкрываючы кнігу – адкрываць свет»;

– «Прыступкі ў свет прыгожага»;

– «Школа інфармацыйнага камфорту»;

– «Невычэрпныя крыніцы духоўнасці»;

– «Здравушка»;

– «Добрае сэрца».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азаранка, Т. Чвэрць стагоддзя ў адзінстве і згодзе / Т. Азаранка // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 27 снеж. – С. 6.

2. Азаранка, Т. Юбілей сістэмы / Т. Азаранка // Аршанская газета. – 2003. – 6 снеж. – С. 8.

3. Астапенко, В. Самый важный кабинет в школе / В. Астапенко // Аршанская газета. – 2001. – 25 кастр. – С. 2.

4. Барысенка, У. Калі на зямлі застанецца хоць адна бібліятэка, культура адродзіцца / У. Барысенка // Рэспубліка. – 1999. – 9 кастр. – С. 4.

5. Бирилло, О. К чтению – через досуг и общение / О. Бирилло // Аршанская газета. – 2012. – 11 лют. – С. 6.

6. Борисенко, В. Трудная судьба библиотеки / В. Борисенко // Белорусская нива. – 1997. – 21 окт. – С. 2.

7. Борисова, А. Милее книги друга нет / А. Борисова // Аршанская газета. – 2006. – 14 верас. – С. 1.

8. Боровик, Е. А. «Готовы дверь мы распахнуть перед тобой читатель верный» / Е. А. Боровик // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 3 окт. – С. 4.

9. Бынькоў, А. Падзяліцца вечным... / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 5 сент. – С. 13.

10. Гатоўская, Л. Заўсёды на інфармацыйнай хвалі / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2005. – 13 студз. – С. 1.

11. Герасіменка, Я. Бібліятэка – душы аптэка / Я. Герасіменка // Аршанская газета. – 2013. – 16 сак. – С. 6.

12. Голобородько, Л. Наши династии / Л. Голобородько // Аршанская газета. – 2002. – 14 верас. – С. 3.

13. Дегтярева, Т. 30 лет вместе с читателями / Т. Дегтярева // Аршанская газета. – 2008. – 4 лістап. – С. 3.

14. Ігнатава, А. Л. Кніга – сялу / А. Л. Ігнатава // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 17 окт. – С. 6.

15. Ігнатава, А. Л. На сустрэчу з кнігай / А. Л. Ігнатава // Аршанская газета. – 2008. – 2 жн. – С. 5.

16. Игнатова, А. Л. Библиотека на колёсах / А. Л. Игнатова // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 28 нояб. – С. 7.

17. Книжное хранилище на колёсах / подгот. М. Семашко // Аршанская газета. – 2013. – 14 верас. – С. 6.

18. Косинец, И. Дорога добра ведет в Крапивно / И. Косинец // Аршанская газета. – 2015. – 15 верас. – С. 1.

19. Кошикова, В. Подарок к юбилею / В. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 16 окт. – С. 3.

20. Міцкевіч, М. Юбілей бібліятэкі / М. Міцкевіч // Аршанская газета. – 1997. – 31лiп. – С. 2

21. Политова, Ж. Читай и удивляйся! / Ж. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 19 нояб. – С. 4.

22. Поляк, М. Преданность делу / М. Поляк // Аршанская газета. – 2010. – 14 верас. – С. 3.

23. Савіцкі, В. Адсвяткавала юбілей / В. Савіцкі // Аршанская газета. – 2003. – 11 снеж. – С. 3.

24. Саморукова, А. И. Библиотека : вчера, сегодня, завтра / А. И. Саморукова // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 19 сент. – С. 4–5.

25. Сямашка, М. З удзячнасцю ад землякоў / М. Сямашка // Аршанская газета. – 2016. – 1 кастр. – С. 3.

26. Хайчанка, З. Наканавана лёсам / З. Хайчанка // Аршанская газета. – 2008. – 14 кастр. – С. 1.

27. Черник, С. К. Источник света / С. К. Черник // Русский язык и литература. – 2006. – № 5. – С. 34–37.

28. Юркевіч, Ж. Справы бібліятэчныя / Ж. Юркевіч // Аршанская газета. – 2014. – 4 чэрв. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы