Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Аршанскі раён

У Аршанскім раёне на землях СПК «Маяк камуны» ў 1996 г. створаны ландшафтна-геамарфалагічны заказнік мясцовага значэння «Аланцьеўская града», які мае плошчу 90,5 га і знаходзіцца пад аховай Клюкаўскага сельскага Савета.

Помнікамі прыроды мясцовага значэння аб'яўлены парк «Межава», «Высокае», «Дэндралагічны сад» Копыскага лясніцтва.

У вёсцы Высокае маецца пейзажны парк плошчай 5 га, які закладзены ў канцы XVIII стагоддзя. У ім расце каля 170 відаў і формаў экзатычнай расліннасці, у тым ліку піхта сібірская, хвоя чорная, каштан горкі і інш.

«Дэндралагічны сад» Копыскага лясніцтва быў закладзены ў 1978 годзе на плошчы 6 га. Тут растуць больш за 250 відаў экзатычных раслін. Тэрыторыя разбіта на 7 сектараў, у якіх прадстаўлены драўняныя пароды з розных рэгіёнаў свету. Дэндрапарк штогод папаўняецца новымі пасадкамі экзатычных раслін.

У аграгарадку Межава Аршанскага раёна знаходзіцца парк, які аб'яўлены помнікам прыроды мясцовага значэння.

У межах горада Оршы шмат паркаў: Цэнтральны гарадскі, Прыдняпроўскі, Тэкстыльшчыкаў, парк Герояў, Піянераў і іншыя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. На разных континентах за полчаса можно побывать, посетив дендропарк Копысского лесничества / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 3 сент. – С. 22.

2. Емельянова, В. Не парк, а памятник природы / В. Емельянова // Народнае слова. – 2005. – 27 снеж. – С. 5.

3. Жуковский, В. В. Природоохранные территории / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 41–42.

4. Кавалеўскі, С. Зялёны падарунак нашчадкам / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2016. – 19 янв. – С. 5.

5. «Мілы парк мой, жыві!» // Аршанская газета. – 2001. – 22 лют. – С. 3.

6. Свой дэндрарый // Ленінскі прызыў (Орша). – 1991. – 28 верас. – С. 2.

7. Турок, Н. «Райскі куточак у цэнтры горада» / Н. Турок // Аршанская газета. – 2002. – 12 кастр. – С. 2.

8. Мачкова, В. Новая жизнь Приднепровского парка / В. Мачкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 8 мая. – С. 5.

9. Оршица, Ю. Сосновый парк ждет решения / Ю. Оршица // Витебский курьер. – 2005. – 25 нояб. – С. 4.

10. Шкрабо, Е. Преображение. Городской парк / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 14 авг. – С. 4.

11. Шкураценка, С. Асірацелаы парк / С. Шкураценка // Аршанская газета. – 1998. – 16 чэрв. – С. 2.

12. Шматульский, С. Школьной планете – чистый воздух / С. Шматульский // Аршанская газета. – 2007. – 21 чэрв. – С. 4.