Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Аршанскі раён

Работа ўстаноў культуры горада Оршы і Аршанскага раёна скіравана на захаванне і развіццё нацыянальнай культуры, культурнае абслугоўванне насельніцтва і арганізацыю яго вольнага часу, развіццё творчага патэнцыялу, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.

Палацы і дамы культуры ўносяць вялікі ўклад у развіццё культуры Аршанскага раёна. У горадзе дзейнічаюць: гарадскі Цэнтр культуры «Перамога», ДУК «Гарадскі Палац культуры «Орша», Дом культуры чыгуначнікаў. У г. Барань таксама працуе Палац культуры.

Сапраўднымі носьбітамі традыцый нацыянальнай культуры ў горадзе з'яўляюцца шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці, якія носяць ганаровае званне «народны» альбо «ўзорны».

З творчасцю гэтых калектываў добра знаёмы не толькі аршанцы, але і жыхары блізкага і далёкага замежжа.

Для Оршы сталі традыцыйнымі фестывалі дзіцячай творчасці, эстраднага, танцавальнага, музычнага, тэатральнага мастацтва, агляды-конкурсы выканаўчага майстэрства маладых талентаў, мастацкія пленэры, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі з іншых гарадоў і рэспублік. Штогод у горадзе праводзяцца Куцеінскія чытанні і літаратурныя чытанні, прысвечаныя У. С. Караткевічу, навукова-практычныя канферэнцыі, мастацкія выставы, агляды-конкурсы выканаўчага майстэрства маладых талентаў і інш.