Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Бешанковіцкі раён

Бешанковіцкі край мае шырокія магчымасці для развіцця актыўнага адпачынку. У раёне дзейнічаюць добра распрацаваныя пешаходныя, лыжныя, водныя маршруты экалагічнай і турыстычнай накіраванасці.

У Бешанковіцкім раёне аграэкатурызмам займаюцца чатыры суб'екты гаспадарання. Напрыклад, адпачынак на прыродзе з рыбалкай, спартыўнымі гульнямі і экстрымальнымі відамі спорту прапануе Віктар Іванавіч Ерашоў – гаспадар сядзібы «Елачкі-holiday», якая знаходзіцца ў в. Доўгае. Актыўна адпачыць можна таксама ў сядзібе «Садовая», якая знаходзіцца ў в. Хоціна, дзе аграэкатурызмам займаецца Вадзім Рыгоравіч Лешчанка. Падобныя паслугі прадстаўляе сядзіба «Крыніца белых азёр» у в. Пушкары гаспадара Юрыя Сідаравіча Слуцкага.

Арандатарамі паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў, якія налажваюць адпачынак для насельніцтва, з'яўляюцца таксама база адпачынку «Крупеніна», лясгас, Ульскі прафесійны ліцэй, УП «Бешанковіцкае ПМС», фермерская гаспадарка «Тур».

Актыўна дзейнічае філіял віцебскай фірмы «Вітартур», які прапануе як традыцыйныя паездкі за межы нашай краіны, так і аздараўленне ў санаторыях, базах і дамах адпачынку Беларусі, а таксама туры выходнага дня і інш.

Аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта былі распрацаваны і апрабаваны наступныя турыстычныя маршруты: пешаходны (Бешанковічы – Ула –Паўазер'е – Дубраўка – Двор Нізгалава – Бачэйкава – Бешанковічы); водныя па рацэ Заходняя Дзвіна (Будзілава – Бешанковічы – Ула – Полацк), па рацэ Ула (Лепель – Чашнікі – Бачэйкава – Ула); лыжны (Бешанковічы – Ржаўка – Будзілава – Астроўна – Плісы – Сініцы – Мяжа – Бешанковічы).

Раённыя ўлады сумесна з віцебскім тураператарамі арганізуюць на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна святкаванні Купалля, Масленіцы, «Свята бульбы».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акулёнок, Л. Экскурсия по Придвинью / Л. Акулёнок // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 17 кастр. – С. 4.

2. Белоус, К. Со времен царя Гороха не реконструировалась гостиница в Бешенковичах, в которую туриста не заманишь никаким калачом / К. Белоус // Рэспубліка. – 2009. – 18 крас. – С. 9.

3. Ворошко, С. По реке Судьбы / С. Ворошко // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 23 мая. – С. 1, 4.

4. Дединкина, С. Как превратить Уллу в гостевой «улей» / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 1 жн. – С. 8.

5. Князева, Е. По реке Улла на катамаранах / Е. Князева // Народнае слова. – 2008. – 29 лістап. – С. 4.

6. Лиходедов, В. Снова рассказы, снова история / В. Лиходедов, Г. Улитенок // СБ. Беларусь сегодня. – 2018. – 4 авг. – С. 16.

7. Людына, А. Адпачываць – не сумаваць // Зара (Бешанковічы). – 2008. – 30 верас. – С. 1.

8. Сыс, Е. Даже Петр I бывал в Бешенковичах... / Е. Сыс // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 19 лют. – С. 7.