Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Браслаўскі раён

Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у раёне маюцца:

– стадыён на 1500 месцаў з комплексам пляцовак і лёгкаатлетычным ядром;

– 15 стандартных спартыўных залаў;

– 33 прыстасаваныя памяшканні спартыўнага прызначэння;

– 3 прыстасаваныя памяшканні для стральбы з пнеўматычнай зброі;

– 127 спартыўных пляцовак, з іх – 36 для гульні ў міні-футбол;

– 2 футбольныя палі;

– 35 пляцовак для гульні ў баскетбол;

– 50 пляцовак для гульні ў валейбол;

– 1 тэнісны корт.

Арганізацыяй фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне займаюцца 59 спецыялістаў фізічнай культуры.

Для прыцягнення насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам на базе спартыўных збудаванняў створаны групы здароўя, працуюць гурткі, секцыі па такіх відах спорту, як футбол, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, лыжы, настольны тэніс, шашкі, шахматы.

У раёне працуе фізкультурна-спартыўны клуб «Старт». Арганізаваны заняткі 11 груп у Браславе і 5 – у населеных пунктах раёна.

У Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе Браслаўскага раёна функцыянуе аддзяленне лёгкай атлетыкі. Займаецца 200 чалавек у 17 групах.

Навучэнцы і выпускнікі ДЮСШ неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі першынстваў вобласці і Рэспублікі Беларусь, членамі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.

У аграгарадках Слабодка, Опса, Ахрэмаўцы, Відзы маюцца філіялы ДЮСШ, у якіх займаюцца 65 вучняў.

 

Горад Браслаў, Браслаўскі раён. Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч». Фотаздымак з сайта https://sport-travel.byГорад Браслаў, Браслаўскі раён. Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч». Фотаздымак з сайта https://sport-travel.byГорад Браслаў, Браслаўскі раён. Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Дрывяціч». Фотаздымак з сайта https://sport-travel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азевіч, А. Туман і сонца – дзень цудоўны / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2012. – 20 кастр. – С. 3.

2. Берникович, Д. Регата на озере Дривяты / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 23 жн. – С. 3.

3. Браславский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 101–105.

4. Виражи и рев моторов / подгот. А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 26 мая. – С. 5.

5. Голуб, Д. Первый спецучасток / Д. Голуб // Спортивная панорама. – 2008. – 11 янв. – С. 15.

6. Долматов, Д. Кубок Браслав – 2008 / Д. Долматов // Транспортный вестник. – 2008. – 22 мая. – С. 31.

7. Іванова, Т. «Браслаўская лыжня – 2005» / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2005. – 23 лют. – С. 1, 3.

8. Іваноў, П. З клопатам аб здароўі нацыі / П. Іваноў // Браслаўская звязда. – 2004. – 15 мая. – С. 4.

9. Кисель, О. Олег Кисель: «Хочу стать лучшим легкоатлетом в истории...» / О. Кисель ; беседовал С. Лобатый // Белорусская нива. – 2013. – 7 сент. – С. 13.

10. Набеева, А. Два гарачыя дні на браслаўскіх трасах / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2010. – 29 мая. – С. 7.

11. Набеева, А. На біятлонных трасах – браслаўчане / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 9 сак. – С. 5.

12. Набеева, А. У дружбе са спортам / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 22 кастр. – С. 6.

13. Пашкевич, Т. «Оптимисты» под парусами / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2015. – 27 авг. – С. 24.

14. Пукшанскі, А. Не Швейцарыя, але...: у Браслаўскім раёне збіраюцца адрадзіць элітны від спорту – правядзенне рэгат / А. Пукшанскі // Звязда. – 2012. – 23 чэрв. – С. 5.

15. Пукшанскі, А. Рэгата, якой яшчэ не было... / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 24 ліп. – С. 8.

16. Пятушка, К. Састаўляючыя здароўя нацыі / К. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2013. – 27 крас. – С. 1–2.

17. Пятушка, Т. Актывістка, спартсменка і проста добры чалавек / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2017. – 24 чэрв. – С. 2.

18. Салак, А. Снежны снайпер / А. Салак // Браслаўская звязда. – 2013. – 23 лют. – С. 3.