Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Браслаўскі раён

Браслаўская група азёр стала ядром Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», які быў створаны ў жніўні 1995 г.. У састаў парку ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча Нацыянальнага парку складае 71,5 тыс. га, або 32,1 % ад усёй тэрыторыі Браслаўскага раёна. Цэнтр Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» – г. Браслаў, дзе размешчана кіраўніцтва Нацпарку, яго навуковая база.

Мэта яго стварэння – абарона ўнікальных прыродных багаццяў Браслаўшчыны ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, зберажэнне іх для будучых пакаленняў. Працоўны калектыў Нацпарку налічвае амаль 600 чалавек. З поўначы на поўдзень парк цягнецца на 56 км, яго шырыня – ад 7 да 29 км. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы займаюць 46 % тэрыторыі парку. Багаты і шматлікі жывёльны свет Нацыянальнага парку: тут сустракаецца 189 відаў птушак, з іх 45 відаў адносіцца да рэдкіх і знікаючых. Батанікі налічылі на тэрыторыі парку каля 500 відаў флоры, 20 відаў з'яўляюцца рэдкімі для Беларусі.

У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледніковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэў. Ёсць шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаванні, культавыя пабудовы.

Таксама на тэрыторыі Нацыянальнага парку ёсць асобнаахоўны парк «Бельмонты» – гэта другі па велічыні парк Беларусі, плошчай 62 га, закладзены ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Ансамбль старажытнага парку фарміраваўся рознымі ўладальнікамі, некалькі разоў прыходзіў у запусценне, затым зноў адбудоўваўся, прымаючы некалькі іншыя формы. Першапачаткова вялікая рэзідэнцыя з велічным двухпавярховым палацам, італьянскім паркам была закладзена ў познебарочных формах ў 60–70-я гады XVIII стагоддзя. У наступным стагоддзі палацава-паркавы комплекс паглынаецца пейзажнай планіроўкай з выяўленымі рысамі рамантызму. Нягледзячы на разбурэнні, занядбанасць парку, яшчэ прасочваюцца агульныя рысы яго планіроўкі, выяўлены некаторыя кампазіцыйныя элементы. Захавалася водная сістэма, хоць яна практычна перастае функцыянаваць. Маецца якасны дрэвастой. Парк размешчаны на высокай пагорыстай тэрасе з вялікім перападам рэльефу (сама назва «Бельмонт» у перакладзе з французскага азначае «прыгожая гара»). Унікальныя высокаўзроставыя дрэвастоі штучнага паходжання, якія сфарміраваліся на тэрыторыі парку на працягу апошніх двух стагоддзяў, маюць вялікае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці рэгіёну. Высокапрадуктыўныя насаджэнні клёну, ліпы, ясеню, елкі ва ўзросце 110–140 гадоў адносяцца да асабліва каштоўных рэдкіх насаджэнняў не толькі Нацыянальнага парку, але і Беларускага Паазер'я.

У Нацыянальным парку вядзецца навуковая дзейнасць, вялікая работа па ахове прыроды. Падрабязнасці пра Нацыянальны парк і пра паслугі, якія ён аказвае, можна знайсці на інтэрнет-старонцы Нацыянальнага парку

Таксама на тэрыторыі Браслаўскага раёна размешчаны рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Рычы».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Антонова, Е. В. Бельмонты как отражение взаимосвязи природы, человека, культуры, истории / Е. В. Антонова // Искусство и культура. – 2013. – № 1. – С. 84–92.

2. Архипенко, Н. Старинный парк «Бельмонты» – особоохраняемый участок Национального парка «Браславские озёра» / Н. Архипенко // Браслаўскія чытанні: матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853–1926) 7–8 мая 2003 года / рэд. К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2003. – С. 7–8.

3. Браслав – центр Национального парка «Браславские озера» // Браслав и его окрестности : путеводитель / автор текста: К. Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 14–15.

4. Браславские зори = Браслаўскія зоры = Braslav dawns / сост. А. А. Пантелейко. – Минск : Беларусь, 2010. – 159 с.

5. Браславское ожерелье // Родная прырода. – 2013. – № 3. – С. 34–35.

6. Буланава, В. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» ў трансгранічным маршруце / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2016. – 18 чэрв. – С. 3.

7. Гришкевич, А. Заповедный мотив белорусской земли. Браславщина: озёрные кружева ледника / А. Гришкевич // Экономика Беларуси. – 2006. – № 1. – С. 125.

8. Гук, С. «Браславские озера» – научный полигон / С. Гук // Народнае слова. – 2000. – 12 снеж. – С. 5.

9. Дединкина, С. Мекка для туристов / С. Дединкина // Народная газета. – 2010. – 25 жн. – С. 11.

10. Каладынскі, В. У Браслаўскіх азёр – свой брэнд / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2012. – 12 снеж. – С. 2, 4.

11. Касьяненко, И. И. Не запрещено, а заповедано / И. И. Касьяненко // Родная прырода. – 2007. – № 9. – С. 6–7.

12. Козлова, Е. Край голубых озер / Е. Козлова // Твой город (Витебск). – 2016. – 28 июля. – С. 9.

13. Костенко, Д. Край голубых озёр / Д. Костенко // На страже. – 2006. – 26 мая. – С. 6.

14. Набеева, А. Браславская кругосветка / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 7 верас. – С. 4.

15. Национальный парк «Браславские озера» [Изоматериал] : [комплект из 13 открыток] / авт. текста: Кастусь Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (13 отд. открыток).

16. Национальный парк «Браславские озера». Красная книга Беларуси [Изоматериал] : комплект из 14 открыток / сост. и текст И. Бышнев ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (14 отд. л.). – (Красная книга Беларуси).

17. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / сост. Г. Горланов. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с. : ил.

18. Пашкевіч, Т. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»: захаваць унікальную прыроду краю / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 30 июля. – С. 22.

19. Рагін, Л. Маністы азёраў, лясоў таямніцы: нацпарк «Браслаўскія азёры» / Я. Рагін // Роднае слова. – 2005. – № 4. – С. 106–107.

20. Сюльжина, А. У озера... / А. Сюльжина // Советская Белорусския. – 2003. – 2 авг. – С. 2.

21. Шидловский, К. Браславские озёра: путеводитель по зоне отдыха Браслав / К. Шидловский. – Минск : Полымя, 1989. – 64 с.

22. Яцкевич, Т. Браславская «жемчужина» засверкает краше / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2003. – 7 июня. – С. 4.