Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Браслаўскі раён

Браслаўшчына здаўна заваявала славу аднаго з прыгажэйшых прыродных куткоў Беларусі. Тут на адносна невялікай тэрыторыі сканцэнтравана вялікая колькасць азёр, акружаных маляўнічым узгорыстым ландшафтам. У наваколлі Браслава класічна прадстаўлены многія ледніковыя формы рэльефа, характэрныя для Беларускага Паазер’я. Сярод іх ёсць і рэдкія. Прырода Браслаўшчыны сфарміравалася пад уздзеяннем апошняга ў Еўропе зледзянення. Дзякуючы ледніковым працэсам, утварыліся рэльеф Браслаўшчыны, катлавіны азёраў, рачная сетка. Пасля поўнага адступлення ледавіка рэгіён паступова асвойваўся раслінамі, жывёламі, а пазней і чалавекам.

У прыродных адносінах Браслаўскі раён размешчаны ў міжрэччы Заходняй Дзвіны і Дзісны і адрозніваецца вялікай разнастайнасцю ландшафтаў. Паўночная і цэнтральная часткі раёна знаходзяцца ў межах Браслаўскай грады з маляўнічым узгорыстым рэльефам.

Поўдзень Браслаўшчыны – гэта частка раўніннай Полацка-Дзісенскай нізіны.

Найвышэйшая кропка Браслаўшчыны знаходзіцца сярод канцова-марэнных пагоркаў каля вёскі Смулькі – 210,6 м.

Самая нізкая адзнака Браслаўшчыны і адначасова ўсёй Паўночнай Беларусі знаходзіцца ва ўрочышчы Фядорынкі ля Заходняй Дзвіны – 97,7 м.

Прыродныя багацці Браслаўшчыны па-свойму ўнікальныя. Тут багата пясчана-жвіравага матэрыялу, гліны, торфу, сапрапеляў, водных рэсурсаў.

Радовішчы пясчана-жвіравых матэрыялаў звязаны з канечна-марэннымі і водна-ледніковымі адкладамі і характэрызуюцца складанай пабудовай. У вертыкальным разрэзе часта назіраецца разнастайнае чарадаванне праслояў і гнёзд жвіра-галечнікавых і пясчаных адкладаў. Грануламетрычны састаў пясчана-галечных парод вызначаецца зменлівасцю будаўнічага пяску. Калі ў іх жвірава-галечная фракцыя вагаецца ад 15 да 60 працэнтаў, валуна-галечная – ад 2 да 20, то ў будаўнічым пяску дамініруюць розназярністыя пяскі. Яна вагаецца ад 1 да 12 метраў у адкладах пясчана-жвіравых парод і ад 0,5 да 2,5 м – у будаўнічых пясках.

Разведана 10 перспектыўных радовішчаў пясчана-жвіравых матэрыялаў і 5 – будаўнічых пяскоў з запасам адпаведна 2,88 і 0,54 млн. м3.

Разведана таксама 10 радовішчаў глін магутнасцю ад 0,6 да 13,3 метра з агульным запасам 19,28 млн. кубаметраў.

Тэрыторыя Браслаўскага раёна багата таксама торфам. Тарфянікі Браслаўшчыны вызначаюцца павышанай зольнасцю. Разведана 130 дастаткова вялікіх яго радовішчаў агульнай плошчай больш 18 тыс. гектараў. Выкарыстоўваецца торф як угнаенне, а таксама здабываецца на выраб паліва.

Перспектыўнай крыніцай аграрна-мінеральных кампанентаў для земляробства і жывёлагадоўлі з’яўляюцца азёрныя сапрапелі. Пошукава-ацэначныя работы паказалі, што аб’ём іх на больш значных вадаёмах раёна складае 260 мільёнаў кубаметраў. Акрамя таго, значныя рэсурсы сапрапеляў знаходзяцца пад тарфянымі адкладамі. Агульны аб’ём іх складае 30 млн. кубаметраў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вінакураў, В. Геалагічная спадчына Браслаўшчыны / В. Вінакураў // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2001. – С. 17–22.

2. Геаграфічна естановішча // Браслаўская звязда. – 2000. – 25 студз. – С. 1.

3. Коломыцев, М. Н. Михаил Коломыцев: «Вся наша Браславщина – памятник природы» / М. Н. Коломыцев ; записала В. Степанищева // Народнае слова. – 2011. – 15 снеж. – С. 9.

4. Крушынскі, Л. Любоў мая,Браславы!/ Л. Крушынскі // Культура. – 2002. – 2–8 лістап. – С. 9.

5. Линов, Л. Из истории изучения природы Браславского Поозерья / Л. Линов // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2001. – С. 60–61.

6. Ліноў, Л. Клімат раёна / Л. Ліноў // Браслаўская звязда. – 1998. – 12 снеж. – С. 3.

7. Ліноў, Л. Прырода Браслаўшчыны, як і яе гісторыя, унікальная / Л. Ліноў // Браслаўская звязда. – 2000. – 21 чэрв. – С. 2.

8. Падалян, М. Захаваем жамчужыну беларускай прыроды / М. Падалян // Браслаўская звязда. – 2001. – 3 кастр. – С. 1, 3.

Пашкевіч, Т. Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»: захаваць унікальную прыроду краю / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 30 июля. – С. 22.

Природные ресурсы // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebskregion: thenature, tourism, sport, rest/ под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 25.

Прырода// Браслаўшчына: прырода і людзі / тэкст: К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Мінск : Рифтур, 2003. – С. 5–6.

Терентьева, Ю. В объятиях неба и озёр / Ю. Терентьева // Знамя юности. – 2000. – 26 февр. – С. 4.

Черкасова, В. Белорусское золото / В. Черкасова //Беларускі час. – 2001. – 6 крас. – С. 9.