Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Браслаўскі раён

 

Да 1939 года на ўвесь Браслаўскі павет была адна публічная бібліятэка, якая насіла назву «Кнігарня». Размяшчалася яна ў Браславе на вуліцы Юзафа Пілсудскага, у будынку, які зараз знесены. Кнігі, у асноўным, былі на польскай мове.

У 1939 годзе, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, была адчынена новая бібліятэка. Захаваліся звесткі, што яе загадчыцай стала Роза Маісееўна Голсман, а потым, у 1940–1941 гг. бібліятэкай загадвала Ц. Левіна. Кніжны фонд налічваў 6311 экз. Былі адчынены таксама бібліятэкі ў вёсках Ахрэмаўцы і Літоўшчына. Літоўшчынскай бібліятэкай загадвала В. Талстова. У вёсках раёна было адчынена 13 хат-чытальняў, якія налічвалі ў сваіх фондах больш за 4 тыс. кніг. У час нямецкай акупацыі кніжны фонд бібліятэк быў знішчаны.

Пасля вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на аснове рашэння райвыканкама ад 5 верасня 1944 года была адчынена Браслаўская раённая бібліятэка, а таксама 4 сельскія хаты-чытальні: Мяжанская, Муражская, Зарачанская, Літоўшчынская. У 1945 годзе іх было ўжо 18.

У 1949 годзе ў Браславе была адчынена Браслаўская гарадская бібліятэка, але яна праіснавала толькі да 1962 года, потым была аб'яднана з раённай бібліятэкай.

У 1963 годзе ў Браслаўскім раёне працавала 81 бібліятэка, з іх 1 раённая, 2 гарпасялковыя, 2 дзіцячыя, 52 прыклубныя, 25 сельскіх, а ў 1970 годзе – усяго 69 бібліятэк: 1 раённая, 2 гарпасялковыя, 2 дзіцячыя, 39 прыклубных, 26 сельскіх.

У 1976 годзе ў краіне праводзілася цэнтралізацыя бібліятэк. Браслаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма была створана 1 снежня 1976 года. Яна ўключала ў сябе цэнтральную раённую бібліятэку, 2 гарпасялковыя, 2 дзіцячыя і 61 сельскую бібліятэку-філіял. Іх агульны кніжны фонд налічваў 613 тыс. тамоў, паслугамі бібліятэк карысталася 29587 чалавек. Значна папоўніўся штат супрацоўнікаў Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі, былі арганізаваны новыя аддзелы.

Асноўным напрамкам работы бібліятэк Браслаўскай ЦБС у пачатку 90-х гадоў была прапаганда нацыянальнай культуры і літаратуры. Аб гэтым сведчаць праведзеныя ў гэты час мерапрыемствы: месячнікі прапаганды беларускай літаратуры і жывапісу (1992), тыдзень прапаганды беларускай паэзіі (1994), тыдзень беларускага жывапісу (1995).

Нягледзячы на цяжкае становішча ў краіне, слабае фінансаванне, недастатковае камплектаванне кніжных фондаў, бібліятэкі працягвалі паспяхова выконваць свае функцыі. Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвала на гэты час 42 бібліятэкі, якія заставаліся для многіх жыхароў раёна месцам, дзе яны маглі задаволіць свой попыт на інфармацыю, правядзенне вольнага часу. Пры бібліятэках працавала 17 клубаў па інтарэсах, вялася вялікая работа па экалагічным і прававым выхаванні, стварэнні і папулярызацыі Летапісаў вёсак.

З 2010 года ўсе бібліятэкі ЦБС выконваюць платныя паслугі. Сёння сродкам дастаўкі бібліятэчных паслуг спажыўцу аддаленых вёсак з'яўляецца бібліёбус.

На сённяшні дзень у склад Браслаўскай ЦБС уваходзяць:

arrow Браслаўская цэнтральная бібліятэка

arrow Браслаўская дзіцячая бібліятэка

arrow Відзаўская гарпасялковая бібліятэка;

arrow Ахрэмаўская бібліятэка

arrow Богінская бібліятэка

arrow Дрысвяцкая бібліятэка

arrow Друеўская бібліятэка

arrow Іказненская бібліятэка

arrow Межанская бібліятэка

arrow Опсаўская бібліятэка

arrow Плюская бібліятэка

arrow Пагошчанская бібіятэка

arrow Слабодкаўская бібліятэка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азевіч, А. На першым месцы – кніга / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2017. – 18 лют. – С. 3.

2. Берніковіч, Д. «Чытаем на беларускай мове» / Д. Берніковіч // Народнае слова. – 2012. – 21 лют. – С. 7.

3. Буланава, В. Не выпадак, а наканаванне лёсу / В. Буланава // Браслаўская звязда. – 2007. – 10 лістап. – С. 2.

4. Іванова, Т. Закончана складанне летапісу / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2002. – 13 сак. – С. 3.

5. Лесневская, О. Браславский проект вызвал интерес / О. Лесневская // Браслаўская звязда. – 2017. – 28 кастр. – С. 6.

6. Лобан, І. Кніжныя справы / І. Лобан // Витебские вести. – 2013. – 14 сент. – С. 8.

7. Лук'янава, В. Бібліятэкары падвялі вынікі / В. Лук'янава // Браслаўская звязда. – 2018. – 14 сак. – С. 6.

8. Лук'янава, В. Браслаўская краязнаўчая эстафета / В. Лук'янава // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 24 (чэрв.). – С. 4.

9. Лук'янава, В. Шануем мінулае, думаем аб будучыні / В. Лук'янава // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 41 (лістап.). – С. 2.

10. Ляснеўская, В. Асвечаны святлом ведаў, веры і праўды / В. Ляснеўская // Браслаўская звязда. – 2010. – 4 верас. – С. 2.

11. Ляснеўская, В. Пашыраем гарызонты выдавецкай дзейнасці / В. Ляснеўская // Бібліятэка прапануе. – 2013. – № 3. – С. 24–25.

12. Ляснеўская, В. Цэнтр інфармацыі і зносін / В. Ляснеўская // Браслаўская звязда. – 2002. – 14 верас. – С. 2.

13. Ляснеўская, В. Цэнтры інфармацыі і культуры / В. Ляснеўская // Браслаўская звязда. – 2008. – 13 верас. – С. 2.

14. Макарэвіч, І. Браслаўскія аграгарадкі чыталі паэтычныя радкі / І. Макарэвіч // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 13 (сак.). – С. 3.

15. Макарэвіч, І. Вучацца бібліятэкары / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2012. – 5 верас. – С. 2.

16. Макарэвіч, І. Кніжны тыдзень / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2016. – 16 крас. – С. 6.

17. Макарэвіч, І. Нарада бібліятэкараў / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2013. – 16 студз. – С. 2.

18. Макарэвіч, І. Новы краязнаўчы буклет бібліятэкі / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2018. – 16 чэрв. – С. 7.

19. Макарэвіч, І. Папулярызацыя сацыяльна значнай літаратуры / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2013. – 22 мая. – С. 5.

20. Макарэвіч, І. Прапануюць не толькі кнігі / І. Макарэвіч // Браслаўская звязда. – 2015. – 4 лют. – С. 2.

21. Набеева, А. Шматгранная прафесія культработніка / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 7 кастр. – С. 2.

22. Пашкевич, Т. Сотрудничают библиотеки / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2018. – 3 мая. – С. 19.

23. Пашкевіч, Т. «Бібліёбус» чакаюць чытачы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 28 апр. – С. 20.

24. Пашкевіч, Т. Вывучалі вопыт браслаўчан / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 17 нояб. – С. 4.

25. Пашкевіч, Т. З бібліятэкай назаўжды / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 20 окт. – С. 20.

26. Пугачева, А. В тихом дыхании книжных страниц / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2011. – 15 сент. – С. 23.

27. Пятушка, А. На вёску едзе аўтабібліятэка / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2015. – 31 студз. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

Сайт Браслаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы