Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палацы, сядзібы, паркі. Браслаўскі раён

Значнае месца ў архітэктурнай палітры Паазер'я займаюць помнікі палацава-сядзібнага дойлідства.

Кожная сядзіба – шматлікі збор разнастайных пабудоў, аб'яднаных адзінай логікай планіровачнага рашэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі абранага архітэктурнага стылю. Архітэктурныя збудаванні мелі ў сядзібах асаблівую каштоўнасць і з'яўляліся кампазіцыйнымі цэнтрамі, дамінантамі агульнай забудовы. Яны будаваліся ў розныя часы і згодна розным архітэктурным напрамкам.

Непасрэдна з палацава-сядзібнай архітэктурай звязаны і помнікі садова-паркавага мастацтва і прыроды. Гэта таксама частка культурнай спадчыны. Такія помнікі ёсць і ў Браслаўскім раёне:

arrow палац у в. Бяльмонты;

arrow палац у в. Завер'е;

arrow палацава-сядзібны комплекс у в. Опса;

arrow сядзіба ў в. Відзы-Лаўчынскія

Рэшткі былых сядзібных комплексаў, паркаў можна ўбачыць і ў іншых месцах Браслаўшчыны. У в. Злота знаходзіцца сядзібны дом пачатку XX ст., у в. Дрысвяты, Леамполле, Пагошча – рэшткі парку і гаспадарчыя пабудовы, у в. Купчэлі – сядзібны дом пачатку XX ст., у Друі – рэшткі парку.


ЛІТАРАТУРА

1. Дучыц, Л. У. Помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва / Л. У. Дучыц // Край блакітных азёр. – Мінск : Полымя, 1988. – С. 19–24.

2. Браслаўскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 136–156.

3. Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 601–620.

4. Русецкі, А. У. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я: ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 2005. – 320 с.

5. Шыдлоўскі, К. С. Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – 158 с.