eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Чытаю тайнапіс вачэй

 
Burawkin-2016
 

«ЧЫТАЮ ТАЙНАПІС ВАЧЭЙ»

Інтымная лірыка Генадзя Бураўкіна
 

                                                                                 Патухаюць, цямнеюць высі.

Зоркі ўспыхваюць над сінявой.

Да пляча майго прыхініся

Залатою сваёй галавой.

 

Чуеш вецер і чуеш вечар?

Чуеш, ціха бярозы рыпяць?

На твае худзенькія плечы

Асыпае звон зарапад...

                                                                                                                                                                          Генадзь Бураўкін

 

 

Свае лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай прыгажосці, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па-новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленая беражлівасць да сяброўкі, горыч разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта.

У 1985 годзе Г. Бураўкін выдаў зборнік «Пяшчота», у якім змясціў інтымныя вершы розных гадоў: «Не, мы с табою не святошы», «Месяц-жоўтая лодка», «Такі спрадвечны лёс мужчын», «Вочы сінія-сінія» і іншыя. Лірычны герой паўстае ў кнізе вельмі чалавечным, пяшчотным, закаханым, гатовым на ўсё дзеля любімай жанчыны. Яму ўласцівы самыя розныя пачуцці: бязмежнае здзіўленне перад цудам жаночага хараства, радасці зямнога кахання, смутку, расчаравання, рэўнасці. Паэт змагаецца супраць спрашчэння кахання, схематызацыі яго і звядзення да вядомага, раз і назаўсёды аднолькавага прымітыву:

 

Калі хто скажа,

                        што ў каханні ён

Усё спазнаў і вычарпаў дазвання,

          Не верце.

Ён не знаў яшчэ кахання.

Ён яшчэ трапіць да яго ў палон.

 

У 80-я гады выходзяць яшчэ два зборнікі паэта – «Гняздо для птушкі радасці» (1986) і «Сінія арэлі» (1987), у якіх значнае месца таксама займае лірыка кахання. Прыход кахання бачыцца паэту як найважнейшая з падзей у зямным жыцці чалавека. Кніга «Гняздо для птушкі радасці» – водгук і свядомы працяг кнігі «Пяшчота». Іпастасі, у якіх выступае каханне ў творах Г. Бураўкіна, розныя: каханне – мара, каханне – недасяжнасць, каханне – пакута, каханне – страсць. У глыбока інтымных вершах аўтар не саромеецца шчырасці, але і не ўпадае ў фрывольнасць:

 

Вуснамі смяглыя вусны лаўлю

І перад вечнаю тайнай сціхаю...

Чуеш, каханая, – верна люблю,

Чуеш, любімая, – шчыра кахаю...

 

У зборніку «Паміж зоркай і свечкай» (2000) лірыцы кахання прысвечаны раздзел «Пакладзі мне далонь на чало». Вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю, яго глыбока хвалююць вечныя таямніцы зямнога кахання.

У 2001 годзе выдавецтва «Юнацтва» падарыла чытачам зборнік вершаў пра каханне «Чытаю тайнапіс вачэй...». Гэту кнігу склалі 110 вершаў Генадзя Бураўкіна, напісаных у розныя гады. Кожны верш – узор майстэрства, кожны хочацца цытаваць. Лірычны герой паўстае перад намі ў розныя перыяды жыцця. Гэта і сарамлівы падлетак, які ўпершыню далучаецца да таямніцы з таямніц. І юнак, які спазнае першую асалоду ад кахання. І сталы мужчына, якому ёсць што ўспомніць, але душа якога не растраціла маладосці пачуцця.

Увогуле інтымная лірыка ў Бураўкіна надзвычай багатая і разнастайная, шчырая і сардэчная, яна нязменна вабіць сваёй высокай адухоўленасцю, глыбінёй чалавечай душы, бясконцасцю ў пачуццёвых праявах.

Сапраўднае каханне – найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому. 9 мая 2009 года Генадзь Мікалаевіч і яго жонка Юлія Якаўлеўна святкавалі 50-годдзе сумеснага жыцця. У адным з інтэрв'ю напярэдадні залатога вяселля паэт прызнаўся: «Нават у вершах, прысвечаных іншым жанчынам, ёсць нешта ад жонкі... Я шчаслівы чалавек. Шчаслівы, што са мной па жыцці ішла гэтая жанчына. Жанчына прыгожая, добрая, разумная... Не веру, што знойдзецца так многа жанчын, якія будуць цябе – творчую асобу – разумець і быць для цябе той самай блізкай і роднай душой».

 

 


01

Бураўкін, Г. Выбраныя творы / Г. Бураўкін. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 536 с. [8] с. іл. — (Беларускі кнігазбор).


У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна ўвайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў.


02

Бураўкін, Г. Гняздо для птушкі радасці : вершы / Г. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 78 с.


Творы паэта прасякнуты любоўю і замілаваннем да роднай зямлі. Вершы пра каханне ўражваюць сваёй шчырасцю і цнатлівай чысцінёй.


03

Бураўкін, Г. Жураўліная пара : вершы канца стагоддзя / Г. Бураўкін. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. — 156 с.


У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998–2000 гадах. У іх – засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.

 


04

Бураўкін, Г. Паміж зоркай і свечкай : вершы [1995—1997] / Г. Бураўкін. — Мінск : Выдавецтва Бацькаўшчына, 2000. — 120 с.


У сваіх вершах паэт з вышыні пражытага і перажытага разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзённымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.


05

Бураўкін, Г. Пяшчота : вершы пра каханне / Г. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 95 с.


Кнігу вядомага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна склалі вершы, прысвечаныя найсвятлейшаму пачуццю чалавека.


06

Бураўкін, Г. Сінія арэлі : вершы : для старэйшага школьнага ўзросту / Г. Бураўкін. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 124 с.


У кнігу ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве і светлым пачуцці кахання.


07

Бураўкін, Г. Узмах крыла : новыя вершы / Г. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.


У зборнік увайшлі новыя лірычныя радкі аб каханні.


08

Бураўкін, Г. Чытаю тайнапіс вачэй... : вершы пра каханне : для старэйшага школьнага ўзросту / Г. Бураўкін. — Мінск : Юнацтва, 2001. — 158 с.


110 вершаў, якія склалі гэтую кнігу, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.


09

Гілевіч, Н. Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі / Н. Гілевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 302 с.


Кнігу літаратурнай крытыкі склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству славянскіх паэтаў. У артыкуле «І стаў вытокам радасці радок» разглядаецца творчасць Генадзя Бураўкіна.


10

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966—1985. — 928 с.


У выданні разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у нацыянальную прозу, паэзію, драматургію, літаратуразнаўства.


11

Кавалёў, С. Партрэт шкла : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Кавалёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 189 с.


Кніга прысвечана сучаснай беларускай паэзіі. У артыкуле «З чарады сумненняў і роспачы» аўтар аналізуе зборнік вершаў Генадзя Бураўкіна «Гняздо для птушкі радасці».


12

Русецкі, А. Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. Русецкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 287 с.


Кніга літаратурных партрэтаў вядомых пісьменнікаў Віцебшчыны, у тым ліку Генадзя Бураўкіна.


 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондар, Т. «Заві сваю адзіную, заві...» / Т. Бондар // Літаратура і мастацтва. — 1986. — 28 сак. — С. 6—7.

2. Бураўкін, Г. Выбраныя творы / Г. Бураўкін. — Мінск : Кнiгазбор, 2009. — 536 с., [8] с. іл. — (Беларускi кнiгазбор).

3. Бураўкін, Г. Гняздо для птушкі радасці : вершы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 78 с.

4. Бураўкін, Г. Жураўліная пара : вершы канца стагоддзя / Г. Бураўкін. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. — 156 с.

5. Бураўкін, Г. Паміж зоркай і свечкай : вершы [1995—1997] / Г. Бураўкін. — Мінск : Выдавецтва Бацькаўшчына, 2000.— 120 с.

6. Бураўкін, Г. Пяшчота : вершы пра каханне / Г. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 95 с.

7. Бураўкін, Г. Сінія арэлі : вершы / Г. Бураўкін. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 124 с.

8. Бураўкін, Г. Узмах крыла : новыя вершы / Г. Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.

9. Бураўкін, Г. Чытаю тайнапіс вачэй... : вершы пра каханне : для старэйшага школьнага ўзросту / Г. Бураўкін. — Мінск : Юнацтва, 2001. — 158 с.

10. Генька, М. «Чытаю тайнапіс вачэй...» / М. Генька // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 13 крас. — С. 8.

11. Гілевіч, Н. І стаў вытокам радасці радок / Н. Гілевіч // Удзячнасць і абавязак : літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі / Н. Гілевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — С. 149—165.

12. Гніламёдаў, У. Тэма вечная, невычэрпная... / У. Гніламёдаў // Полымя. — 1985. — № 10. — С. 216—218.

13. Драздова З. У. Генадзь Бураўкін / [Драздова З. У.] // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [нав. рэд. : У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — Т. 4. Кн. 1 : 1966–1985. — С. 710—728.

14. Кавалёў, С. З чарады сумненняў і роспачы / С. Кавалёў // Партрэт шкла : літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Кавалёў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 129—136.

15. Калядка, С. «Зямныя воблікі мадонн...» : вобраз жанчыны ў лірыцы Генадзя Бураўкіна / С. Калядка // Роднае слова. — 2006. — № 8. — С. 21—25.

16. Русецкі, А. Маладосць душы (Генадзь Бураўкін) / А. Русецкі // Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. Русецкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — С. 131—161.