
Да юбілейнага XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў сумесна з Віцебскай абласной бібліятэкай падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік, прысвечаны гісторыі правядзення фестывалю ва ўсёй яго разнастайнасці.
У паказальнік увайшлі матэрыялы з кніг, брашур, газет, журналаў, якія былі выданы ў Беларусі і за яе граніцамі за дваццаць гадоў.
Выданне ўключае 4360 публікацый аб падзеях «Славянскага базара ў Віцебску», яго ўдзельніках, лаўрэатах і членах журы, прэзентацыях і экспазіцыях, прадстаўленых у лепшых выставачных залах, музеях і галерэях горада, кінапраграме і тэатральных сустрэчах, «Горадзе майстроў».
У выданне ўключаны таксама артыкулы з перыядычных выданняў аб рабоце Цэнтра культуры «Віцебск» і Дырэкцыі фестывалю па розных напрамках дзейнасці, аб гісторыі стварэння і выкарыстання адной з найбуйнейшых адкрытых канцэртных пляцовак Еўропы – Летнім Амфітэатры і выставачных экспазіцыях «Духаўскога кругліка», якія раскрываюць важныя этапы станаўлення і развіцця фестывальнага руху ў Віцебску.