Паважаныя чытачы бібліятэкі, калегі і наведвальнікі сайта!
3 ліпеня – асобая дата, сімвал суверэнітэту, волі, гераічнага мінулага, надзей на будучыню. Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, жыццё якіх стала ўвасабленнем мужнасці, стойкасці і велічы духа.
У гэты дзень прыміце сардэчныя віншаванні ад калектыву Віцебскай абласной бібліятэкі. Ад душы жадаем мірнага неба, дабрабыту ў сем'ях. Хай упэўненасць у заўтрашнім дні і ўласных сілах ніколі вас не пакіне!
Са святам, дарагія суайчыннікі!