
«Гэта»: літаратурна-музычная праграма па матывах рамана Валерыі Фаміновай
- Details
- Створана 11.10.2018 11:21
9 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Валерыяй Фаміновай, якая прадставіла гледачам літаратурна-музычную праграму па матывах рамана «Гэта», з якім яна ўдзельнічала ў літаратурным конкурсе «Першая глава», дзе заняла першае месца.
Галоўнае ў рамане «ГЭТА» – гісторыя людзей, якія ў пэўны перыяд жыцця перажываюць нялёгкія часы. Згубленасць, страта ідэнтыфікацыі сябе ў свеце – хто я? Гэта частыя філасофскія разважанні, да якіх людзі прыходзяць ужо ў сталым узросце.
«Я спадзяюся, што раман «Гэта» заахвоціць чытачоў да шчырасці з сабой і натхніць іх на адкрыцці, пазнанне сябе новага», – адзначыла пісьменніца.
Валерыя Фамінова распавяла гледачам і пра сваю працу ў якасці музычнага прадзюсара і прадставіла ўнікальны дыск з сучаснымі песнямі для дзяцей і прафесійнымі фанаграмамі для іх выканання, у дапамогу таленавітым дзецям і іх бацькам, а таксама адказала на пытанні, якія тычацца асабістага жыцця, працы і творчасці.
Жадаючыя змаглі набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.


































