
Адкрыццё выставы калекцыі ручак Марыі Міцкевіча «У свеце ручак»
- Details
- Створана 21.11.2019 10:21
20 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылося адкрыццё выставы калекцыі ручак кіраўніка аддзела адукацыі, культуры і спорту Дагскай краёвай Думы (Латвія) Марыі Міцкевіча «У свеце ручак».
У калекцыі прадстаўлены больш за 500 экспанатаў розных краін свету, вырабленых з разнастайных матэрыялаў, рознай формы і рознага дадатковага прызначэння.
Выстава «У свеце ручак» выклікае нязменную цікавасць у наведвальнікаў выставы, якія маюць магчымасць убачыць звыклы прадмет паўсядзённай рэчаіснасці па-новаму.
Сардэчна запрашаем на выставу «У свеце ручак»!


































