eye

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Інтэрактыўная экскурсія «Бібліятэка і…»

anons

Чаму, калі тэхналогіі і інфармацыйныя патокі незваротна мяняюць наш лад жыцця, варта зазірнуць у абласную бібліятэку на новую інтэрактыўную экскурсію «Бібліятэка і...»?

Уявіце сабе прагулку па бібліятэцы, якая ператвараецца ў сапраўдную прыгоду з адным з найвялікшых паэтаў – Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным.

Кожны аддзел адкрые перад вамі свае таямніцы: займальныя заданні дапамогуць лепш зразумець жыццё і творчасць Пушкіна, а знойдзеныя на паліцах выданні з адказамі дазволяць даведацца, якія падзеі натхнялі паэта на стварэнне яго знакамітых твораў, якія гастранамічныя перавагі ён меў, чым захапляўся ў вольны час і як звязана яго біяграфія з Віцебскам.

Бібліятэка і... Пушкін чакаюць гасцей! Дакрананне да спадчыны вялікага майстра слова адкрые для вас свет літаратуры па-новаму!

 

Запіс на інтэрактыўную экскурсію «Бібліятэка і...» для чытачоў бібліятэкі:

* панядзелак – чацвер: 10:00–20:00, пятніца – выхадны, субота – нядзеля: 10:00–17:00;

* узрост – 16+;

* група – 3–15 чалавек;

* працягласць – 60 хвілін;

* кошт – 2,0 руб. / удзельнік

 

Запіс па тэлефоне:+ 375 212 67-31-49 (агульная чытальная зала), +375 29 320-33-30 (Таццяна Патоцкая)