
Электронная прэзентацыя «Прызванне – медыцына»
- Details
- Створана 18.06.2020 10:18
Любоў да медыцыны непадзельная з любоўю да чалавецтва.
Гіпакрат, каля 400 г. да н. э.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы прапануюць вашай увазе электронную кніжную прэзентацыю «Прызванне – медыцына».
Дзень медыцынскага работніка традыцыйна святкуецца ў трэцюю нядзелю чэрвеня. Пачатак гэтаму быў пакладзены ў 1980 годзе. Традыцыя святкавання захавалася і да нашых дзён.
Праца медыцынскіх работнікаў шанавалася ва ўсе часы. Без медыцыны, яе развіцця немагчыма казаць пра развіццё ўсяго чалавецтва.
Медыцына новага стагоддзя патрабуе такіх якасцяў, як грамадзянскі абавязак, прафесійнае майстэрства, чуласць душы, добрае і спагадлівае сэрца. Медыцынскія работнікі павінны быць ўзброеныя не толькі навуковымі ведамі і сучасным абсталяваннем, але таксама і мець міласэрнасць, здольнасць адклікацца на чужы боль, спачуваць бліжняму.
Гэты дзень – нагода сказаць «Дзякуй» усім работнікам медыцыны. Наша падзяка бязмежная. Дзякуй за вашу працу!


































