Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Чашніцкі раён

Рэкі Чашніччыны адносяцца да Верхнедняпроўскага і Верхневілейскага гідралагічных раёнаў. Найбольш значнымі з'яўляюцца – Ула  з прытокамі Лукомка, Усвейка і Эса.

Густата натуральнай рачной сеткі складае 0,4 км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 8,7 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў больш за 60 км, магістральных і падводных каналаў 473 км, рэгуляцыйных каналаў больш за 490 км.

Байна – рака ў Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток Эсы (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 17 км, плошча вадазбору 100 км2. Пачынаецца каля в. Дабрамыслі Чашніцкага раёна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў раку Эсу каля в. Валатоўкі Лепельскага раёна.

Верацея – рака ў Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток р. Ула (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 11,9 км. Выцякае з воз. Краснае за 0,8 км на захад ад паўночнай ускраіны в. Дзямідавічы Чашніцкага раёна, вусце за 0,8 км на ўсход ад в. Жалезкі Бешанковіцкага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Руцянка – рака ў Чашніцкім раёне, правы прыток р. Цяплінка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Руць, вусце каля в. Проземля. Рэчышча каналізаванае.

Цытранка – рака ў Чашніцкім раёне, у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца каля вёскі Забор'е, упадае ў Лукомскае возера з паўночнага захаду, за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Гурэц. Рэчышча на працягу 1,5 км уверх ад вусця каналізаванае. Паміж вёскамі Новая Зара і Млын на рацэ плаціна і сажалка (плошча каля 20 га).

Цяпінка – рака ў Чашніцкім раёне, правы прыток р. Ула (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Цяпіна, вусце каля вёскі Зарэчная Слабада. Прыток – р. Руцянка (справа). Рэчышча на працягу 5,7 км ад вытоку каналізаванае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

3. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. : Л. В. Казлоўская і інш. – Мінск : БелЭн, 1992. – 383 с.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

5. Рэкі // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахновіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 22–24.