Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Чашніцкі раён

 

Сёння Чашніцкі раён валодае значным індустрыяльным патэнцыялам, які засяроджаны ў гарадах Чашнікі і Новалукомль. Прамысловасць раёна прадстаўлена 16 прадпрыемствамі, дзе занята больш за 4 тысячы чалавек. 14 прадпрыемстваў раёна маюць міжнародны сертыфікат якасці ІSO 9000. Бесперапынная мадэрнізацыя, укараненне інавацыйных метадаў гаспадарання спрыяе таму, што больш за 1/3 вырабленай прадукцыі пастаўляецца на экспарт.

Вырабляюцца асноўныя віды прадукцыі: керамзітавы жвір, спірт-рэктыфікат, каўбасныя вырабы, швейныя вырабы, хлебабулачныя вырабы, натуральнамалочная прадукцыя, электрарухавікі, энергазберагальнае абсталяванне, кардон, папера для гафрыравання, тара кардонная, лака-маляўнічыя матэрыялы і г. д.

Буйнейшымі прадпрыемствамі ў Чашніцкім раёне з'яўляюцца

arrow ААТ «Завод керамзітавага гравію»;

arrow ААТ «Белэнергарамналадка»;

arrow ААТ «Завод "Этон"»;

arrow ААТ «Чысты выток 1872»;

arrow Лукомльская ДРЭС, філіял РУП «Віцебскэнерга»;

arrow Новалукомльскі вытворчы цэх, філіял ААТ «Малако»;

arrow Новалукомльскі хлебазавод, філіял ААТ «Віцебскхлебпрам»;

arrow «Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка"», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК»;

arrow ТАА «Портман»;

arrow філіял «Лукомльэнэргарамонт».

Таксама ў раёне паспяхова працуюць: «Новалукомльскае торфапрадпрыемства "1 мая"», ЧУП «Чашніцкі каапзагатпрам», КУПП «Чашнікіспецадзенне», КПУП «Чашніцкая тыпаграфія» і інш.

Будаўнічую галіну раёна прадстаўляюць будаўнічае ўпраўленне Лукомльскай ДРЭС, унітарнае будаўнічае прадпрыемства «Новалукомльская ПМК-58», «Чашніцкая ПМК-71».

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна здзяйсняецца рознымі гандлёвымі арганізацыямі разнастайных форм уласнасці: прадпрыемствамі патрэбкааперацыі, дзяржгандлем, камерцыйнымі структурамі, фірменнымі магазінамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 4 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, адкрытымі акцыянернымі таварыствамі «Чашніцкі аграсэрвіс», «Чашніцкі льнозавод», свінаводчым комплексам «Зара» і інш.

Агульная зямельная плошча раёна складае 74520 га, з іх 56763 займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, у тым ліку 29838 га раллі, 26812 га лугавых угоддзяў. За кошт удасканалення структуры пасяўных плошчаў, ажыццяўлення шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці кармавых угоддзяў, штогод павялічваецца аб'ём нарыхтоўкі кармоў. Збалансаванасць рацыёнаў, шырокае прымяненне новых тэхналогій кармлення дазваляе значна павялічыць прадукцыйнасць жывёлы.

У адпаведнасці з Рэспубліканскай праграмай аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці штогод набываецца больш за 100 адзінак новай тэхнікі, уводзяцца ў эксплуатацыю новыя комплексы. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ўведзена ў эксплуатацыю 8 аграгарадкоў.

У раёне распрацавана праграма «Кадры», накіраваная на забеспячэнне ўсіх неабходных умоў па прыцягненні маладых спецыялістаў для работы ў аграпрамысловым комплексе, павышэнні прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў і рабочых сельскай гаспадаркі.

У галіне без уліку камерцыйных структур працуе 935 чалавек. Стацыянарную рознічную сетку гандлю прадстаўляюць 167 прадпрыемстваў. Гандлёвая сетка раёна прадстаўлена 47 кіёскамі і павільёнамі.

Транспартныя паслугі насельніцтву ў раёне аказвае ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 9», якое абслугоўвае 25 пасажырскіх маршрутаў i ажыццяўляе грузаперавозкі.

Бытавыя паслугі насельніцтву ажыццяўляе Чашніцкае дзяржаўнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Чашнічанка», у склад якога ўваходзяць 2 Дамы быту і 10 комплексна-прыёмных пунктаў. Маюцца швейны, трыкатажны цэхі, цырульні, майстэрні па рамонту абутку, аказваюцца рытуальныя паслугі і паслугі пракату, хімчыстка і афарбоўка вырабаў, мыццё бялізны.

Акрамя таго, у раёне функцыянуюць 3 аддзяленні камерцыйных банкаў, 2 прадпрыемствы сувязі, а таксама ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя і іншыя прадпрыемствы дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. Экономика завтрашнего дня / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 8 студз. – С. 2.

2. Воронина, И. С. Потребительские права в цифровую эпоху / И. С. Воронина ; беседовала И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 14 сак. – С. 2.

3. Крицкая, О. К. Создать условия предпринимательству / О. К. Крицкая ; беседовал М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 13 чэрв. – С. 3.

4. Народнохозяйственный комплекс района // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 7–14.

5. Прамысловасць Чашніччыны. Гісторыя і сучаснасць // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 199–203.

6. Пчёлкина, Т. В. Чашникский район / Т. В. Пчёлкина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 579–583.

7. Телятко, Е. Не место славит нас — мы прославляем место! / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 5 мая. – С. 3.

8. Чашникский район: 1504 / Чашникский районный исполнительный комитет ; отв. за вып. Г. Авижа ; фото, тексты С. Лебедева. – Витебск : Витебская областная типография, 2019. – 80 с.