Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Чашніцкі раён

Развіццё турызму – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Чашніцкага раёна знаходзяцца 44 археалагічныя і гісторыка-культурныя помнікі, у тым ліку 16 – рэспубліканскага значэння, 4 экалагічныя заказнікі.

У раёне распрацавана 18 турыстычных маршрутаў, асноўны з якіх «Залатая чаша», ён праходзіць па галоўных славутасцях краю: Белая Царква, Змеяў камень, старажытныя гарадзішчы і курганы, Святая крыніца, возера Лукомльскае, храм Праабражэння Гасподняга ў г. Чашнікі, Міхайлаўская царква ў в. Чарэя, Рымска-каталіцкая парафія святой Марыі Магдалены ў г. Новалукомлі, мемарыяльны комплекс «Вішанькі» і іншыя. Турыстычныя паслугі на тэрыторыі раёна аказвае ўстанова «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Скіна"».

На тэрыторыі раёна функцыянуюць аб'екты аграэкатурызму з развітой інфраструктурай. Сярод іх: аграсядзіба «Абузер'е». У Абузер'і таксама заўсёды чакае гасцей сядзіба «Тихая заводь». У в. Сіманавічы – яшчэ адно прыгожае месца для адпачынку – сядзіба «Лукамор'е».

Аб'екты аграэкатурызму функцыянуюць у вёсках Тоўпінцы, Баравыя. У Чарэі не першы год прымае ўсіх жадаючых Дом паляўнічага і рыбалова. За два кіламетры ад аздараўленчага комплексу «Сасновы бор» размешчаны «Хутарок на Лукамор'е».

Турыстычная інфраструктура паступова развіваецца.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. Отдыхайте на Чашниччине / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 12 чэрв. – С. 4.

2. Пять причин поехать в Чашники / подгот. К. Хилько // Народная газета. – 2019. – 24 мая. – С. 16.

3. Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития : [монография] / Я. И. Аношко [и др.] ; под ред. В. А. Клицуновой. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 220 с.

4. Спорт, туризм и отдых в Витебской области : путеводитель по Белорусскому Поозерью / предисл. В. Г. Синковец. – Витебск : Управление спорта и туризма Витебского облисполкома, [2004?]. – 38 с.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пять причин поехать в Чашники

arrow Социальная сфера: туризм. Чашникский районный исполнительный комитет