Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Чашніцкі раён

Першая бібліятэка ў мястэчку Чашнікі была прыватная. З'явілася яна прыкладна ў 1900 годзе. Утрымліваў яе настаўнік Фейгін. Кнігі выдаваліся з аплатай за прачытанае. Пасля 1917 года бібліятэка перастала існаваць.

У 1924 годзе ў раёне пачалі актыўна адчыняцца хаты-чытальні. Першапачаткова іх было дзесяць, 23 чырвоныя куткі. Іх узначальвалі камсамольцы і настаўнікі. Выпісвалася 766 экз. газет.

Аднымі з першых атрымалі магчымасць чытаць жыхары вёскі Цяпіна, такія звесткі пазначаны ў справаздачы культпалітпрасвету. У арганізаваную цяпінскую хату-чытальню прыехаў працаваць Іван Данілавіч Рызо. Ён жа працаваў і ў хаце-чытальні ў в. Пуські. Пры ўсіх хатах-чытальнях дзейнічалі гурткі па вывучэнні беларускай мовы, палітгурткі, сельскагаспадарчыя гурткі і драмгурткі. Былі пры хатах-чытальнях і піянерважатыя.

15 верасня 1924 г. у Чашніках была адкрыта цэнтральная хата-чытальня. Яе загадчыкам прызначылі камсамольца Лявонція Гаранскага. Бібліятэка налічвала 500 кніг. У хаце-чытальні знаходзілася не толькі асветная, але і камсамольская работа, праводзіліся сходы Чашніцкай ячэйкі ЛКСМБ, заняткі піянераў і падлеткаў.

Камсамольцы праводзілі ў хаце-чытальні вечары пытанняў і адказаў, кіравалі гурткамі сяброў газет, музычным і драматычным. Выходзілі насценныя газеты «Юны факел» і «Смычка». Газеты асвятлялі жыццё ўсяго раёна.

У 1928 годзе пачалі працаваць бібліятэкі ў Пачаевічах і Лукомлі. У в. Чарэя ўпершыню з'явілася бібліятэка ў 1933 годзе. З 1947 г. пачынаецца гісторыя Кашчынскай бібліятэкі, з 1949 г. атрымалі магчымасць карыстацца бібліятэчнай кнігай жыхары в. Сялец.

У кастрычніку 1977 г. адбылася цэнтралізацыя бібліятэк, якая аб'яднала 43 бібліятэкі з кніжным фондам 415 тысяч кніг.

На сённяшні дзень дзяржаўная ўстанова культуры «Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ўключае 16 публічных бібліятэк і 3 бібліятэкі-клубы, сярод якіх:

arrow Альшанская сельская бібліятэка-філіял № 19;

arrow Антапольская сельская бібліятэка-філіял № 5;

arrow Вядрэньская сельская бібліятэка-філіял № 6;

arrow Гілянская сельская бібліятэка-клуб № 7;

arrow Дварэцкая сельская бібліятэка-клуб № 8;

arrow Замачкаўская сельская бібліятэка-клуб № 10;

arrow Іванская сельская бібліятэка-філіял № 11;

arrow Кашчынская сельская бібліятэка-філіял № 12;

arrow Красналуцкая сельская бібліятэка-філіял № 13;

arrow Кругліцкая сельская бібліятэка-філіял № 14;

arrow Лукомльская сельская бібліятэка-філіял № 16;

arrow Новалукомльская гарадская бібліятэка-філіял № 3;

arrow Новалукомльская дзіцячая бібліятэка-філіял № 4;

arrow Празямлянская сельская бібліятэка-філіял № 20;

arrow Раённая дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Журбы;

arrow Цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Чарэйская сельская бібліятэка-філіял № 23;

arrow Чашніцкая гарадская бібліятэка-філіял № 2;

arrow Чырвонараніцкая сельская бібліятэка-філіял № 17.

Сістэма абслугоўвае 23 тысячы карыстальнікаў, дакументавыдача складае больш за 500 тысяч адзінак. Акрамя стацыянарных бібліятэк сур'ёзная ўвага надаецца нестацыянарным формам абслугоўвання чытачоў. На прадпрыемствах і ўстановах Чашніцкага раёна працуе 8 бібліятэчных пунктаў, што дазваляе наблізіць да кнігі значную колькасць жыхароў. Выкарыстоўваюцца магчымасці міжбібліятэчнага абанемента. З 2013 года пачаў працаваць бібліёбус. У шэрагу бібліятэк назапашаны вопыт работы па комплексна-мэтавых праграмах.

Важнай падзеяй у свой час стала прысваенне ў верасні 2006 года раённай дзіцячай бібліятэцы імя пісьменніка-земляка Я. Журбы.

У бібліятэках паступова пашыраецца сфера платных паслуг. На сённяшні дзень іх колькасць дасягае 51.

Бібліятэкі шмат робяць для арганізацыі вольнага часу чытачоў. Штогод пры бібліятэках працуюць 16 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах, з іх 6 – пры сельскіх філіялах.

У цэнтральнай раённай і Новалукомльскай гарадской бібліятэках працуюць Публічныя Цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ), што зрабіла магчымым для чытачоў доступ да базы дадзеных нарматыўных і заканадаўчых дакументаў Рэспублікі Беларусь, для насельніцтва праводзяцца кансультацыі юрыстаў. Колькасць карыстальнікаў пастаянна павялічваецца. Тэмы зваротаў самыя разнастайныя.

З 2010 года Цэнтральная раённая і Новалукомльская гарадская бібліятэкі абслугоўваюць чытачоў у аўтаматызаваным рэжыме.

Сучасны час уносіць свае карэктывы ў работу бібліятэк. Каб адпавядаць патрабаванням сённяшніх чытачоў паступова ўкараняюцца новыя тэхналогіі. На сённяшні дзень усе бібліятэкі камп'ютарызаваны (52 камп'ютары) і маюць доступ у Інтэрнэт. Бібліятэкі сістэмы прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсах. Неаднаразова бібліятэкі ўваходзілі ў лік прызёраў у абласным туры рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» (Замачкаўская, Кашчынская, Новалукомльская дзіцячая, раённая дзіцячая, Лукомльская, Чырвонараніцкая, Чарэйская).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кашпар, А. Інтэлектуальны цэнтр Іванска / А. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2006. – 19 верас. – С. 3.

2. Кашпар, Е. Здесь рады читателю / Е. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 16 верас. – С. 3.

3. Ляшук, С. Зазірнуць у гісторыю / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 8 июля. – С. 13.

4. Маліноўская, Т. Роднай мовы пералівы / Т. Маліноўская // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 6 сак. – С. 7.

5. Марчук, Р. Чарэйскі Мілаш / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 24 кастр. – С. 15.

6. Стукалава, Н. Свята роднай мовы / Н. Стукалава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 25 лют. – С. 4.

7. Стукалова, Н. «Афганскими дорогами» / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 22 лют. – С. 2.

8. Стукалова, Н. Библиотеки оснащены / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 19 студз. – С. 8.

9. Стукалова, Н. В библиотеку – за консультацией / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 23 лют. – С. 4.

10. Стукалова, Н. В свободное время – в библиотеку / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 17 верас. – С. 2.

11. Стукалова, Н. Лучшая библиотека – в Новолукомле / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 21 лют. – С. 4.

12. Стукалова, Н. Лекарства для души / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 14 верас. – С. 2.

13. Стукалова, Н. Сегодня я библиотекарь / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 29 верас. – С. 4.

14. Ширко, Н. С книгой по жизни / Н. Ширко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 16 верас. – С. 2.

15. Шпаковская, Г. В Черее читать любят / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2004. – 12 кастр. – С. 5.

16. Юркевич, В. Коллеги – мастера / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 27 лістап. – С. 5, 8.

17. Язёнок, Т. С книгой ладить и дружить... / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 8 крас. – С. 4.

18. Язёнок, Т. С книгой по жизни... / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2009. – 10 студз. – С. 4.

19. Язёнок, Т. Хозяйка книжного царства / Т. Язёнок // Чырвоны прамень(Чашнiкi). – 2003. – 16 жн. – С. 4, 8.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Официальный сайт Чашникской РЦБС