Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Чашніцкі раён

Помнікі прыроды – прыродныя аб'екты, якія маюць навуковае, гістарычнае, культурнае і эстэтычнае значэнне, ахоўваюцца дзяржавай.

Ледавіковы перыяд пакінуў у Чашніцкім раёне мноства камянёў.

Адзін з самых вядомых камянёў Чашніцкага раёна знаходзіцца на захадзе ад Лукомскага возера за 1,3 км на поўдзень ад вёскі Гогалеўка. Жыхары суседніх вёсак называюць яго Змееў камень, а ўрочышча – Змееўка.

Каля в. Цяпіна існуе цікавы камень з выявай чаўна ў крушні. Гэты камень некалі прывёз у Чашнікі і паклаў на сваёй сядзібе мясцовы жыхар. Па яго расказах, адразу пасля гэтага кожную ноч яму здавалася, што яго нехта душыць. Каб пазбавіцца ад жахаў, чалавеку параілі закапаць камень, што ён і зрабіў. Дзе цяпер гэты камень – невядома, бо чалавек у хуткім часе памёр. На могілках у Чашніках маецца старажытны авальнай формы камень з надпісам. Магчыма, гэта выява таго залатога чаўна часоў паганскай (язычніцкай) веры.

Каля вёскі Еляшоўка Чашніцкага раёна знаходзіцца цікавы валун, памеры якога прыблізна 4х4 м. У Новалукомлі на вуліцы Набярэжнай ёсць таксама валун «Вязаны камень». Камень спачатку ляжаў на зямлі, а потым яго паставілі на пастамент – і ён стаў маленькай «славутасцю» Новалукомля.

На тэрыторыі Старасельскага лясніцтва размешчаны тры заказнікі мясцовага значэння: біялагічны заказнік «Зялёнае Ляда», які прадстаўлены чыстым дрэвастоем дуба, сярэдні ўзрост якога 30–45 гадоў; біялагічны заказнік «Ліпнікі» прадстаўлены дробналістай ліпай узростам каля 70 гадоў. Геалагічны заказнік «Хвашчавое» служыць сыравіннай базай лекавых гразей.

Недалёка ад Святога возера на тэрыторыі Старасельскага лясніцтва знаходзіцца яловы лес, дзе пухнатыя галінкі на ствале дрэў растуць прама з-пад зямлі, што рэдка сустракаецца не толькі ў Чашніцкім раёне, але і ў рэспубліцы. У Чашніцкім лясніцтве вырасла елка-гігант. Ёй прыблізна 230 гадоў. Каб ахапіць яе ствол, спатрэбіцца 2–3 чалавекі, а вышынёй яна дасягае 50 метраў.

Ёсць у Чашніцкім раёне за вёскай Баравая крыніца з жыватворнай мінеральнай вадой, якая называецца «Іезус». Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, калісьці тут паблізу пакланяліся яшчэ і каменю-следавіку.

 

Валун каля вёскі Еляшоўка Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by
Валунок «Вязаны камень» у Новалукомлі Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайкоўскі, Э. М. Жыватворныя крыніцы Беларусі / Э. М. Зайкоўскі, Л. У. Дучыц. – Мінск : Ураджай, 2001. – 111 с. : іл.

2. Куцэра, Г. Валуны – гэта таямніцы прыроды / Г. Куцэра // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1992. – 14 ліп. – С. 2.

3. Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 25–26.

4. Тараненко, В. Три чуда Чашниччины / В. Тараненко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 30 верас. – С. 3.