Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спіс помнікаў і памятных мясцін на тэрыторыі Чашніцкага раёна

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Антаполле

Знаходзіцца на могілках, за 5 км на захад ад вёскі. Пахаваны 47 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. Сярод іх – воіны 215-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту. У 1952 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Браздзецкая Слабада

Знаходзіцца за 2 км на захад ад вёскі. Пахаваны 8 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні былой в. Горкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1966 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Вялікія Смалянцы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 43 воіны і партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні раёна і вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1952 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Гара

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 32 воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Гілі

Знаходзіцца каля цагельнага завода. Пахаваны 46 воінаў і партызан, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 159-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту і партызаны 2-й імя К. С. Заслонава брыгады. У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Горы

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 45 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. Сярод пахаваных – партызаны Багушэўскай брыгады (другога складу), што загінулі ў сакавіку 1944 г. у баях супраць акупантаў. У 1962 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Граеўшчына

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны 5 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У1957 г. на магіле пастаўлена стэла.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў у в. Жучкі

Знаходзіцца на могілках. Пахаваны воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1968 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Залессе

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 6 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1952 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Замачак

Знаходзіцца на ўзгорку, насупраць клуба. Пахаваны 30 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – воіны 215-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Іванск

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 23 воіны і партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні тэрыторыі сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 357-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Кашчына

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 5 воінаў і 31 партызан 1-й Беларускай партызанскай брыгады (другога складу), якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1964 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Копцевічы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пахаваны 19 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941–1944 гг. Сярод пахаваных – воіны 357-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, што загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях за вызваленне Чашнікаў. У 1959 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Лазукі

Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на узгорку. Пахаваны 62 воіны і партызаны, а таксама партызанскія сем'і, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Лукомль

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 31 воін і партызан. Сярод іх – воіны 215-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі 27 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Лукомля, і партызаны брыгад Сенненскай (загінулі пры разгроме нямецкага гарнізона ў верасні 1943 г.) і Чашніцкай (загінулі ў баях за вёску ў верасні 1943 г. і ў чэрвені 1944 г.).

У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Луцік

Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пахаваны 20 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1954 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Новалукомль

Знаходзіцца на могілках, насупраць будынка электрастанцыі. Пахаваны 45 воінаў 215-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту і партызаны Чашніцкай брыгады («Дубава»), якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года. У 1959 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнік землякам у в. Пачаевічы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 52 воіны і партызаны, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – воіны 159-й і 215-й стралковых дывізій 5-й арміі 3-га Беларускага фронту і партызаны 2-й брыгады імя К. С. Заслонава, якія загінулі ў чэрвені 1944 года.

У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна, у 1969 г. побач узведзена Сцяна памяці на ўшанаванне 146 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Слідчаны

Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 58 воінаў і партызан, што загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – партызаны брыгады «Граза», якія загінулі ў баях супраць карнікаў у сакавіку 1944 года.

У 1952 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Стражэвічы

Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пахаваны 48 воінаў і партызан. Сярод іх – партызаны брыгады «Граза», што загінулі ў кастрычніку 1943 года ў баях супраць карнікаў каля вёсак Чарэя, Стражэвічы, Белая Царква, і воіны 215-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Тоўпіна

Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пахаваны 8 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Магіла ахвяр фашызму ў в. Ухлё

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пахаваны мірныя жыхары (21 чалавек), якіх 11 верасня 1942 г. загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Цяпіна

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 18 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – партызаны Чашніцкай брыгады («Дубава»), што загінулі ў ліпені 1943 г. пры разгроме фашысцкага гарнізона ў в. Цяпіна, і воіны 357-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў чэрвені 1944 года. У 1959 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Чарэя

Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 79 воінаў і партызан. Сярод пахаваных – воіны 144-й стралковай дывізіі 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі 27 чэрвеня 1944 г., і партызаны Багушэўскай брыгады, што загінулі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У брацкай магіле пахаваны таксама партызаны брыгады М. П. Гудкова, якія загінулі пры абароне вёскі ў кастрычніку 1943 года. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптуры 2 воінаў са сцягам.

 

Магіла ахвяр фашызму ў в. Асташова

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 22 жыхары в. Асташова і іншых вёсак былога Вяжоўскага сельсавета, якіх нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 22 красавіка 1944 г. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Магіла ахвяр фашызму ў в. Вішанькі

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. 9 сакавіка 1944 г. нямецка-фашысцкія карнікі акружылі вёску, сагналі ў 2 хаты жанчын, дзяцей і старых, закідалі іх гранатамі, а потым падпалілі. Загінулі 114 чалавек, вёска згарэла. У 1984 г. на магіле ўстаноўлены помнік: скульптурная кампазіцыя – жанчына, дзяўчынка і стары.

 

Магіла ахвяр фашызму ў в. Замошша

Знаходзіцца за 3 км на захад ад вёскі, на могілках спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі в. Стайчаўка. Пахаваны 26 мірных жыхароў, загубленых акупантамі летам 1943 г. У 1949 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Магіла ахвяр фашызму ў в. Зарэчная Слабада

Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Пахаваны 1805 мірных жыхароў, якіх 12 лютага 1942 г. расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1981 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Магіла Булахава Фядота Паўлавіча ў в. Красналукі

Знаходзіцца каля клуба, у скверы. Камісар 1-га партызанскага атрада 1-й Беларускай партызанскай брыгады (другога складу) Ф. П. Булахаў загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх карнікаў 4 красавіка 1944 года. У 1964 г. на магіле пастаўлены абеліск.

 

Магіла Млявага ў в. Пуські

Знаходзіцца на могілках. Партызан Млявы загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Сенненскай партызанскай брыгады ў в. Антаполле

Устаноўлена на будынку Дома культуры ў 1975 годзе.

У вёсцы ў 1942–1944 гг. размяшчаўся штаб Сенненскай партызанскай брыгады (дзейнічала на тэрыторыі Сенненскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці). Створана ў кастрычніку 1942 г. з большай часткі асабовага складу партызанскай брыгады М. П. Гудкова.

 

Мемарыяльная дошка партызанам у в. Стаўбцы

Знаходзіцца на будынку школы. Устаноўлена ў 1975 г. у гонар баявой аперацыі партызан, атрада В. С. Лявонава, якія 27 мая 1942 г. разграмілі ў в. Стаўбцы карны атрад фашыстаў.

 

Мемарыяльная дошка партызанам у в. Чарэя

Знаходзіцца на будынку Дома культуры. Устаноўлена ў 1975 г. у гонар партызан Сенненскай брыгады (камандзір В. С. Лявонаў, камісар П. В. Сырцоў), якія ў снежні 1942 г. разграмілі ў вёсцы нямецкі гарнізон, знішчылі валасную ўправу і 2 прамысловыя прадпрыемствы.

 

Мемарыяльная дошка падпольшчыкам і партызанам у в. Грынькі

Устаноўлена на будынку школы ў 1975 годзе.

 

Мемарыяльная дошка савецкім воінам у в. Антаполле

Знаходзіцца на будынку Дома культуры. Устаноўлена ў 1975 годзе ў гонар вайсковых часцей 5-га (генерал-маёр І. П. Аляксеенка) і 7-га (генерал-маёр В. І. Вінаградаў) механізаваных карпусоў 20-й арміі, якія ў ліпені 1941 года нанеслі каля в. Тоўпіна моцны контрудар па танкавай групоўцы нямецка-фашысцкіх войск.

 

Мемарыяльная дошка ў гонар Чашніцкіх падпольных Райкамаў КП(б)Б, ЛКСМБ, штаба Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубава») у в. Забор'е

Устаноўлена на будынку клуба ў 1975 г. У вёсцы з красавіка па кастрычнік 1943 г. размяшчаліся Чашніцкія падпольныя райкамы КП(б)Б, ЛКСМБ і штаб Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубава»).

 

Памятны камень на месцы мяркуемага дома, у якім знаходзілася друкарня В. Цяпінскага ў в. Цяпіна

Устаноўлены ў 1990 годзе ў гонар славутага земляка, беларускага гуманіста, асветніка і друкара.

 

Помнік Азміцелю Фёдару Фёдаравічу ў г. Новалукомль

Знаходзіцца на бульвары Азміцеля.

Герой Савецкага саюза Ф. Ф. Азміцель нарадзіўся 13 жніўня 1918 г. у с. Ліпавецкае Мартукскага раёна Акцюбінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Член КПСС. У Чырвонай Арміі з 1938 г., служыў на пагранзаставе, вучыўся ў ваенным вучылішчы. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на Паўночным фронце, удзельнік бітвы пад Масквой. У лютым 1942 года лейтэнант Ф. Ф. Азміцель узначаліў партызанскі атрад асобага прызначэння «Грозны», які дзейнічаў у трохвугольніку Орша – Віцебск – Смаленск. Да верасня 1942 г. атрад правёў больш за 10 буйных аперацый, пусціў пад адхон варожыя эшалоны, падарваў 22 аўтамашыны, 4 масты. З верасня 1942 г. па май 1943 г. Ф. Ф. Азміцель у савецкім тыле. З мая 1943 г. зноў на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей, камандзір партызанскага атрада «Гром», партызанскай групы «Артур» НКДБ СССР. Партызаны здабывалі і перадавалі савецкаму камандаванню звесткі аб дыслакацыі варожых вайсковых часцей, размяшчэнні складоў, аэрадромаў, падрывалі вайсковыя эшалоны, аўтамашыны, машыны на аўтамагістралі Масква – Мінск, выводзілі са строю падземны кабель сувязі «Фронт – Берлін», знішчылі больш за 2 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў. У чэрвені 1944 г. старшы лейтэнант Ф. Ф. Азміцель у час варожай блакады партызанскіх брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. 15 чэрвеня 1944 г. быў цяжка паранены і, каб не трапіць у палон, падарваў сябе гранатай. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 5 лістапада 1944 г. Пахаваны ў в. Макаўе Барысаўскага раёна.

У 1977 г. ва ўшанаванне памяці Ф. Ф. Азміцеля пастаўлена стэла з бронзавым барэльефным партрэтам героя.

 

Помнік Вызвалення ў г. Чашнікі

Знаходзіцца на вуліцы Савецкай.

У канцы чэрвеня 1944 г. войскі 5-й арміі 3-га Беларускага і 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага франтоў пачалі вызваленне Чашніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вораг стварыў тут абарончы рубеж па лініі Копцевічы – Чашнікі – чыгуначная станцыя Чашнікі. Бой за горад вялі воіны 357-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі Чашніцкай («Дубрава», камандзір Ф. Ф. Дуброўскі, камісар С. Я. Барадаўкін) і 1-й Беларускай брыгад (другога складу, камандзір і камісар Р. У. Шкрэда). 27 чэрвеня 1944 г. Чашнікі былі вызвалены. У гонар воінаў і партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада, у 1974 годзе пастаўлена стэла.

 

Помнік землякам у в. Дзямідавічы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 79 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1965 г. пастаўлены абеліск.

 

Помнік землякам у в. Жучкі

Знаходзіцца ў школьным двары. На ўшанаванне памяці 62 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1968 г. пастаўлены абеліск.

 

Помнік землякам у в. Лазукі

Знаходзіцца каля будынка выканкама сельсавета. На ўшанаванне памяці 75 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1968 г. пастаўлены абеліск.

 

Помнік землякам у г. Чашнікі

Знаходзіцца на вуліцы Гагарына, каля клуба папяровай фабрыкі. На ўшанаванне памяці рабочых і служачых прадпрыемства, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1968 г. пастаўлена стэла.

 

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. Чашнікі

Пахаваны 13 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў Грамадзянскую вайну, 8 воінаў, што загінулі ў чэрвені 1944 г., пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 25 партызан. У кастрычніку 1943 г. Беларускі штаб партызанскага руху вырашыў правесці аперацыю па захопе Лепеля і разгроме варожых гарнізонаў у Чашніках і Камені. У Чашніках налічвалася каля 700 гітлераўцаў, на подступах да горада былі пабудаваны чатыры лініі ўмацаванняў, дзоты. Штурм іх пачаўся 19 кастрычніка 1943 г. сіламі Смаленскага партызанскага палка (камандзір І. Ф. Садчыкаў, камісар А. Ф. Юр'еў), 1-й імя К. С. Заслонава (камандзір Л. І. Сяліцкі, камісар Б. К. Іваноў) і Лёзненскай (камандзір П. І. Кірылаў, камісар Ц. П. Шакінка) партызанскіх брыгад. Пасля трохдзённых баёў партызаны занялі горад, але неўзабаве вымушаны былі адступіць. У час баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі 25 партызан.