Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр культуры раённы, ДУК. Браслаўскі раён, г. Браслаў

 

Сучасная назва Браслаўскі раённы Цэнтр культуры
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў
Сайт https://vk.com/rck_braslav

 

Пры Цэнтры культуры працуюць 24 клубныя фарміраванні, 12 з іх для дзяцей. Вядучымі калектывамі з'яўляюцца: народны ансамбль песні «На панадворку», народны тэатр, народны хор ветэранаў вайны і працы, народны тэатр мініяцюр «Покер», народны тэатр гульні «Лёлі», узорны танцавальны калектыў «Такт».

На базе Браслаўскага раённага Цэнтра культуры ёсць калектывы, якія носяць ганаровае званне «народны» і шырока вядомы ў раёне, вобласці і нават за мяжой:

arrow народны тэатр;

arrow народны тэатр мініяцюр «Покер»;

arrow народны тэатр гульні «Лёлі»;

arrow народны ансамбль песні «На панадворку»;

arrow народны хор ветэранаў вайны і працы;

arrow узорны харэаграфічны калектыў «Такт».

Для моладзі ў Браслаўскім РДК традыцыйна праводзяцца наступныя мерапрыемствы:

– шоу-праграмы «Міс Браслаў», «Містэр Браслаў», «Місіс Браслаў»;

– конкурсы «Хачу ў русалкі», «Дзве зоркі»;

– конкурс патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»;

– свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»;

– шоу-праграма «Цудоўная пяцёрка»;

– спектакль народнага тэатра;

– тэматычныя праграмы дыскатэк;

– клубныя вечары адпачынку;

– шоу-праграмы да Дня закаханых, а таксама народныя гулянні і святы тэматычнай накіраванасці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ганкина, В. Сохраняя традиции Браславской земли / В. Ганкина // Рэспубліка. – 2000. – 10 чэрв. – С. 5.

2. Іванова, Т. Не спыняючыся на дасягнутым / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2003. – 5 лют. – С. 3.

3. Казлоўская, А. Дорыць добры настрой людзям / А. Казлоўская // Браслаўская звязда. – 2008. – 23 крас. – С. 2.

4. Каладынскі, В. Служаць яе Вялікасці кнізе / В. Каладынскі // Браслаўская звязда. – 2012. – 19 верас. – С. 2.

5. Клішкоў, Д. І святкавалі, і вучыліся / Д. Клішкоў // Браслаўская звязда. – 2002. – 19 кастр. – С. 2.

6. Палулех, З. Баль правілі маладосць і арыгінальнасць / З. Палулех // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 8 дек. – С. 8.

7. Пашкевіч, Т. Дорога да поспеху / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2008. – 5 лістап. – С. 2, 4.

8. Пашкевіч, Т. Калядныя сустрэчы ў РДК / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2009. – 17 студз. – С. 3, 6.

9. Пятушка, Т. Душу вылечыць дабрыня / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2012. – 8 снеж. – С. 2.

10. Пятушка, Т. Талент і артыстызм юных зорачак / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2012. – 28 сак. – С. 2 ; 3 крас. – С. 8.

11. Пятушка, Т. У атмасферы дабрыні і выдатнага настрою / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 14 снеж. – С. 6.

12. Сялява, Г. Двайная перамога / Г. Сялява // Браслаўская звязда. – 2014. – 11 лістап. – С. 3.