Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Тэатр-студыя ўзорны «Сюрпрыз». Лепельскі раён, г. Лепель (2)

Узорны тэатр-студыя «Сюрпрыз» створаны ў 1989 годзе ў г. Лепель пры дзіцячай школе мастацтваў на базе тэатральнага і харэаграфічнага аддзяленняў.

У 2000 годзе прысвоена званне – «узорны аматарскі тэатр».

Кіраўнік – Н. В. Джамілашвілі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці – культурна-асветніцкая праца, папулярызацыя тэатральнага мастацтва і развіццё акцёрскіх здольнасцей у дзяцей.

У рэпертуары – драматычныя спектаклі, канцэртныя мініяцюры, песні, літаратурныя кампазіцыі, вершы і іншыя.

Сярод пастановак: «Замарашка» Я. Главацкага (2004), «Аліса ў краіне цудаў» Цітовай (2005), «Яр» В. Джамілашвілі (2006), «Снежная кветка» С. Казлова (2007), «Цыганская казка» Л. Усцінава (2008), «Заходні лес» Э. Фарджон (2009), «Урок дочкам» І. Крылова (2010) і іншыя.

Калектыў – удзельнік, дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнародных дзіцячых тэатраў «Крок у неба» (Мінск, 2005), абласны дзіцячай тэатральнай творчасці (Любань, 2005), аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна – юнацтву» (Орша, 2004), «Тэатральная вясна» (Полацк, 2006), «Школьны тэатр» (Віцебск, 2007) і іншыя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзейка, Л. Сюрпрыз ад Мельпамены / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 8 жн. – С. 4.

2. Джамілашвілі, Н. В. Гран-пры эстонскага фестывалю / Н. В. Джамілашвілі ; гутарыла С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2002. – 21 мая. – С. 2.

3. Джамилашвили, Н. В. Лепельский образцовый театр «Сюрприз» / Н. В. Джамилашвили // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 45–46.

4. Лукьянова, Н. МХАТ тоже вырос из любительского кружка / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2002. – 26 сак. – С. 4.

5. Метла, А. Встреча с «Сюрпризом» / А. Метла // Віцьбічы = Витьбичы. – 1998. – 23 апр. – С. 3.

6. Сильванович, С. «Сюрприз» снова с наградой / С. Сильванович // Віцебскі рабочы. – 2002. – 16 мая. – С. 2.