Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Докшыцкі раён

Сярод 44 устаноў культуры Докшыцкага раёна 17 устаноў – установы клубнага тыпу, а таксама Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці, 3 школы мастацтваў, Бягомльскі музей народнай славы, раённы Дом рамёстваў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляюцца: прапаганда і развіццё нацыянальнай культуры, арганізацыя вольнага часу насельніцтва; работа з моладзю, прапаганда здаровага ладу жыцця. Для клубных устаноў гэта развіццё самадзейнай мастацкай творчасці, стварэнне неабходных умоў для рэалізацыі творчых магчымасцей кожнай асобы.

Культурнае жыццё Докшыччыны насычана разнастайнымі па форме і зместу культурна-масавымі мерапрыемствамі. Вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей горада карыстаецца раённае свята «Квітней, Докшыцкі край», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, свята горада «Мой горад, зноў табе мы прысвячаем». У 2017 годзе ўпершыню прайшло рэспубліканскае свята «Фестываль дзвюх рэк».

Ва ўстановах культуры раёна працуе 11 калектываў са званнем «народны» і «ўзорны». Культурнае жыццё раёна сёння немагчыма ўявіць без народных калектываў Докшыцкага ГЦК, дзіцячых музычных школ: народнага тэатра, ансамбля народнай песні і музыкі «Раніца», эстраднай студыі «Калейдаскоп», народнага тэатра гульні «Балагуры», клуба народных майстроў «Докша», аркестра баянаў, хора ветэранаў працы «Залатыя гады», вакальных ансамбляў «Вярба» і «Сакавіца», а таксама народнага ансамбля песні «Прызбачка» Валкалацкага СДК, народнага вакальнага ансамбля «Землякі» Параф'янаўскага СДК і народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні «Шчадроўка» аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці.

Штогод аматарскія калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры ўстаноў культуры раёна з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гарадскіх і раённых святаў, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Аматарскі тэатр / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 10 крас. – С. 5.

2. Альшэўская, Т. Кружыць восень лісток пажоўклы / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 10 верас. – С. 3.

3. Альшэўская, Т. «Малое» зрабіць вялікім / Т. Альшэўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2005. – 10 верас. – С. 3.

4. Альшэўская, Т. «Народныя» для народа / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 11 кастр. – С. 1–2.

5. Бяляўская, Н. Установа новага тыпу / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 24 студз. – С. 1.

6. Бяляўская, Н. Яны ствараюць настрой / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 4 крас. – С. 3.

7. Гильнич, Л. Творения рук умелых / Л. Гильнич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 2 февр. – С. 8.

8. Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 23.

9. Журомская, І. Свята, якое заўсёды з імі / І. Журомская ; гутарыла Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 13 кастр. – С. 2.

10. З агеньчыкам у душы // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 14 сак. – С. 5.

11. Каляга, С. Ідэалагічная работа ва ўстановах культуры / С. Каляга // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 7 студз. – С. 2.

12. Калектывы мастацкай самадзейнасці // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 702–707.

13. Каляга, С. Тэатр на вёсцы / С. Каляга // Родныя вытокі ( Докшыцы ). – 2001. – 16 мая. – С. 3.

14. Крулеўшчынская «Крыніца» // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 5 снеж. – С. 2.

15. Культурнае жыццё раёна // Докшыцкі край / Ф. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 116–122.

16. Лобан, І. Калі аматары становяцца прафесіяналамі / І. Лобан // Витебские вести. – 2013. – 8 авг. – С. 9.

17. Малевіч, Я. Лекар людскіх душ / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 9 снеж. – С. 3.

18. Малевіч, Я. Усход – справа тонкая / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 15 крас. – С. 5.

19. Малько, Т. Артыстка / Т. Малько // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 24 лют. – С. 4.

20. Малько, Т. Толькі ўсмешка і добры настрой / Т. Малько // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 13 кастр. – С. 2.

21. Матошка, Ф. Культурны цэнтр нашай вёскі / Ф. Матошка // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1970. – 6 кастр. – С. 3.

22. Міхалевіч, Л. Узнагарода клубу / Л. Міхалевіч // Чырвоная змена. – 1973. – 13 лістап. – С. 2.

23. Настрой на справу // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 16 сак. – С. 2.

24. Нікішын, М. Словам і песняй / М. Нікішын // Чырвоная змена. – 1983. – 24 жн. – С. 1.

25. Падалінская, Л. Агні сельскіх клубаў / Л. Падалінская // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1974. – 23 лют. – С. 4.

26. Самсановіч, А. У Глінскім клубе віруе жыццё / А. Самсановіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 8 крас. – С. 7.

27. У Параф'янаве падрастаюць таленты // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 30 сак. – С. 2.

28. Фурсевіч, І. Мастацтва збліжае / І. Фурсевіч // Культура. – 1992. – 27 ліп. – С. 2.

29. Фярковіч, Ф. Культурны цэнтр сельскага Савета / Ф. Фярковіч // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1968. – 12 сак. – С. 3.

30. Чарняўская, Я. Юбiлейны канцэрт / Я. Чарняўская // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1998. – 28 лiстап. – С. 2.

31. Чувахова, Т. Валкалацкiя таленты / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1998. – 21 лiстап. – С. 2.

32. Чувахова, Т. Дзюймовачку завуць Марына / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 15 мая. – С. 2.

33. Чувахова, Т. Культработнік заўсёды малады душой / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 9 кастр. – С. 2.

34. Чувахова, Т. Маладыя духам / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 29 верас. – С. 2.

35. Чувахова, Т. «Паўлінка» ў Параф'янаве / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 28 мая. – С. 2.

36. Чувахова, Т. Прызванне / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2001. – 14 лістап. – С. 2.

37. Чувахова, Т. Сузор'е зорак Валкалатчыны / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2000. – 22 крас. – С. 2.

38. Шатэрнік, В. Яны нясуць людзям радасць / В. Шатэрнік // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1962. – 17 ліп. – С. 4.

39. Шаура, В. З песняй у дарогу / В. Шаура // Чырвоная змена. – 1981. – 4 лістап. – С. 3.

40. Шустовская,В. В красивом зале музыка играет / В. Шустовская // Сельская газета. – 1988. – 23 марта. – С. 4.

41. Шыталь, Р. «Зімняя казка» з вясеннім настроем / Р. Шыталь // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 14 сак. – С. 4.