Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Докшыцкі раён

Помнікі прыроды – гэта прыродныя аб'екты натуральнага паходжання, якія адносяцца да незваротных каштоўнасцей у экалагічных, навуковых, эстэтычных і гісторыка-культурных адносінах і знаходзяцца пад асаблівай аховай. Сярод помнікаў прыроды Докшыцкага раёна трэба адзначыць Сітцаўскі парк – узор садова-паркавага мастацтва ХVII стагоддзя. На яго тэрыторыі знаходзіцца ўнікальны дуб-волат, які з 1963 года мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Дуб – гэта, без сумнення, цар-дрэва. Ён самы заўважны – і па выглядзе, і па доўгажыхарстве. Большасць з дубоў-доўгажыхароў за працяглы век паспявае абзавесціся ўласным імем і легендай.

У густых лясах у наваколлі Бягомля паміж вёскамі Кранікі і Жамойск недалёка ад Акулінінай сасны знаходзіцца прыродны помнік – Сцёп-камень, або камень Сцяпан. Пра яго існуе некалькі паданняў.

У 2016 годзе гідралагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння аб'яўлены біятопы «Млынок» і «Рачныя» на землях сельскагаспадарчага прызначэння адкрытага акцыянернага таварыства «Таргуны».

Помнік прыроды «Млынок» праходзіць па межах прамавугольніка, акрэсленага ўмоўнай лініяй, воссю якога з'яўляецца прамая лінія ад пункту ўпадзення крынічнага ручая без назвы (правабярэжны прыток) р. Бярэзіна ў паўднёва-заходнім напрамку да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой крынічнага крэнаполя, утвараючы паласу шырынёй 50 метраў і даўжынёй 100 метраў.

Помнік прыроды «Рачныя» праходзіць па межах прамавугольніка, акрэсленага ўмоўнай лініяй, воссю якога з'яўляецца прамая лінія ад пункту ўпадзення крынічнага ручая без назвы (правабярэжны прыток) р. Бярэзіна ў паўднёва-заходнім напрамку да вытоку крынічнага ручая без назвы, утвараючы паласу шырынёй 50 метраў і даўжынёй 144 метры.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Зайкоўскі, Э. Ля вытокаў Віліі / Э. Зайкоўскі // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 34–36.

2. Лазар, М. Я. Мой родны кут / М. Я. Лазар // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1971. – № 3. – С. 59.

3. Сцёп-камень // Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – С. 135–140.

4. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.

5. Рамантычная казка Докшыцкага краю // Народная газета. – 2009. – 17 кастр. – С. 15.

6. Рэспубліканскія крыніцы на Докшыччыне // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. — 26 сак. — С. 4.

7. Старадаўнія сядзібы і паркі // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 674–680.

8. Целеш, С. Варганская гара / С. Целеш // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 24 кастр. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Біятопы «Млынок» і «Рачныя»