Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Студыя эстраднага танца «ШЭП». Аршанскі раён, г. Орша

Студыя эстраднага танца «ШЭП» створана ў 2003 годзе на базе Палаца культуры Рэспубліканскага унітарнага прамыслова-гандлевага прадпрыемства «Аршанскі льнокамбінат».

Заснавальнік калектыва – выпускніца Віцебскага вучылішча мастацтваў Ларыса Леанідаўна Шэнда. Калектыў налічвае 74 удзельніка: сярод іх старэйшы састаў – 29 чалавек, і тры падрыхтоўчыя группы, адна з іх – 11 чалавек, якія займаюцца на бюджэтнай аснове, две другія па 17 чалавек – на платнай аснове.

Рэпертуар калектыва разнастайны: эстрадныя дзіцячыя, сюжэтныя, стылізаваныя танцы, замалеўкі, падтанцоўкі.

Жыццё калектыва вельмі насычана. Дзякуючы працавітасці, стараннасці і імкненню кіраўніка і удзельнікаў калектыву, студыя эстраднага танца «Шэп» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступленні калектыву – гэта ўпрыгожванне усіх масавых святочных гарадскіх мерапрыемстваў.

Акрамя таго, студыя эстраднага танца «Шэп» прымае удзел ва усіх урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святочным датам, прафесійным святам: Дню горада, Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, Дню аховы дзяцей, Святу працы, і інш.

Удзельнiкi студыі заўседы жаданыя госці на абласных і гарадскіх конкурсах, такіх як абласны конкурс «Песні юнацтва нашых бацькоў», конкурс творчасці сярод устаноў адукацыі горада «Парад прафесій» і гарадскі фэст-конкурс сярод моладзі «Аршанскі першацвет».

У 2012 годзе студыя прыняла ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных «945-годдзю са дня заснавання горада Оршы». Дзякуючы сяброўству і суладнай працы ў 2012 годзе студыя разам з Народнай студыяй эстрадных спеваў «Крэатыў» зрабілі вялікі сольны канцэрт «Танцуючы горад» на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.

Творчая сталасць калектыва, іх прафесіяналізм, патрабавальнасць да сябе, высокая прафесійная падрыхтоўка іх кіраўніка дазволілі студыі неаднаразова станавіцца лаўрэатамі і дыпламантамі розных конкурсаў, аглядаў і фэстаў. У 2011 годзе – студыя атрымала дыплом на Міжнародным фестывалі, прысвечаным «Дню танца» (г. Рыга, Латвія). У 2011 годзе студыя стала дыпламантам I ступені на Мiжнародным фэсце-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Славянский хоровод» (г. Смаленск, РФ), а ў 2012 годзе на гэтым жа фэсце, яны становяцца лаурэатамі III ступені.

За актыўны удзел у Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы» калектыў неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі. У маі 2012 студыя стала Дыпламантам Мiжнароднага конкурсу дзіцячага і юнацкага мастацтва «Роза ветров в Беларуси».

Студыя эстраднага танцу «Шэп» гэта – моцны, яркі, малады, энергічны калектыў, які знаходзіцца ў добрай харэаграфічнай форме і мае шмат планаў і задум на будучыню.

 

Старэйшы састаў калектыву студыі эстраднага танца «ШЭП». г. Орша. Фотаздымак з сайта http://gdkorsha.ruВыступленне калектыву студыі эстраднага танца «ШЭП». г. Орша. Фотаздымак з сайта http://gdkorsha.ruКалектыў студыі эстраднага танца «ШЭП». г. Орша. Фотаздымак з сайта http://gdkorsha.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Семашко, М. Оршанцы покорили «Высоту» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2017. – 11 сак. – С. 4.

ЛІТАРАТУРА

1.            Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.

2.            Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.

3.            Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.

4.            Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.

5.            Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.

6.            Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.

7.                   Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.