Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом культуры гарадскі, ДУК. Лепельскі раён, г. Лепель

 

Сучасная назва Лепельскі гарадскі Дом культуры
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель

 

Заснаваны ў 1959 годзе ў Лепелі як раённы Дом культуры.

3 2013 года носіць сучасную назву.

Агульная плошча памяшканняў 1387 м2, мае глядзельную залу з балконам на 400 месцаў, малую тэатральную залу на 51 месца.

Дзейнічаюць 22 клубныя фарміраванні (у тым ліку 10 дзіцячых), з іх сем аматарскіх калектываў са званнем «народны» (ансамбль жартоўнай песні «Грымзолі», студыя эстраднай песні «Святлана», тэатр мініяцюр «Балаган», тэатр «Пошук», літаратурна-музычны клуб «Выток», клуб «Ветэран», фальклорны клуб «Кругаверць»), тры за званнем «узорны» (тэатр танца «Капрыз», ансамбль бальнага і сучаснага танца «Лілея», студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва).

Калектывы Дома культуры – удзельнікі (штогод) і лаўрэаты фестываляў: міжнароднага мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», рэспубліканскага турніру салістаў-выканаўцаў народных музычных твораў «Берагіня» (Лепель, 2010), абласнога конкурсу армейскай песні «Зорка», свята-конкурсу выканаўцаў беларускай песні «На зямлі Святой Сафіі» (Полацк), свята народнага гумару «Смяяцца не грэх», народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» і іншых.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, пл. Свабоды, 3.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кипоренко, Л. Н. Лепельский районный Дом культуры / Л. Н. Кипоренко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 50–51.

2. Марціновіч, А. Крылы для творчасці / А. Марціновіч // Лепельскі край. – 2018. – 21 жн. – С. 8.

3. Пятрышчава, Н. П. Лепельскі гарадскі Дом культуры / Н. П. Пятрышчава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 58.

4. Харкевіч, Т. К. Раённы Дом культуры / Т. К. Харкевіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 588–589.