Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Хор народны ветэранаў вайны і працы. Сенненскі раён, г. Сянно

У кастрычніку 1987 года па ініцыятыве аддзела культуры Сенненскага райвыканкама і савета ветэранаў быў створаны хор ветэранаў вайны і працы. У 2000 годзе хору было прысвоена званне «народны».

Асноўнай дзейнасцю хору з'яўляецца развіццё і прапаганда патрыятычнай, лірычнай, народнай песні і самадзейнай народнай творчасці.

За час свайго існавання калектыў хору выступіў амаль ва ўсіх цэнтральных населеных пунктах Сенненскага раёна. У практыку работы хору ўвайшлі абменныя канцэрты з іншымі харавымі калектывамі ветэранаў. Хор неаднаразова прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах ветэранскіх калектываў, дзе адзначаўся ганаровымі граматамі і дыпломамі.

Па стане на 2018 год хормайстар – Тамара Грыгаран, канцэртмайстар – Галіна Бандарэвіч. Найбольш актыўная ўдзельніца хору – салістка Галіна Чэпік. Самы вялікі стаж удзелу ў самадзейным калектыве мае салістка Ніна Варанцова.

У складзе хору 22 удзельнікі: пенсіянеры розных прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да песні. Сярод іх ёсць таленавітыя самадзейныя паэты і кампазітары.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гарбачова, Т. Хору ветэранаў – 15 гадоў / Т. Гарбачова // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 26 кастр. – С. 4.

2. З песняй па жыцці / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 10 крас. – С. 4.

3. Народны хор ветэранаў вайны і працы // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 577–578.