Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Дубровенскі раён

 У пачатку XX стагоддзя развіццё на Дубровеншчыне атрымалі культурна-асветныя ўстановы – бібліятэкі, хаты-чытальні. Бібліятэкі ў асноўным ствараліся пры школах. Яны камплектаваліся па спісах, зацверджаных Міністэрствам народнай адукацыі.

Работнікамі ЦРБ быў знойдзены дакумент, які сведчыць аб заснаванні Дубровенскай ЦРБ у 1920 годзе. Гэты дакумент – пратакол пасяджэння камітэта партыі Дубровенскай арганізацыі РКП(б) ад 24 жніўня 1920 года аб стварэнні пры партыйным клубе бібліятэкі-чытальні. У 1922 годзе фонд бібліятэкі папоўніўся кнігамі ў колькасці 60 экз. з педагагічнай бібліятэкі для школы працуючай моладзі. Пратакол ад 9 мая 1922 года сведчыць, што чытальня працавала да 24 гадзін.

У пачатку 1923 года Валасны камітэт хадайнічаў аб прадастаўленні для чытальні іншага памяшкання, больш прасторнага. У верасні 1923 г. вышэйназваным камітэтам было вырашана «сканцэнтраваць бібліятэчную справу» ў горадзе Дуброўна.

У 1927 годзе выдзелены платны работнік для чырвонага кутка, які дзейнічаў пры бібліятэцы.

Наступнае ўпамінанне пра бібліятэку прыходзіцца толькі на 1940 год. З успамінаў былых работнікаў: «Кніжны фонд бібліятэкі складаў 10500 экз. Яна знаходзілася ў памяшканні былой царквы».

Упамінанне 1944 года сведчыць аб тым, што фашысты зруйнавалі і спапялілі горад. У руінах ляжаў кінатэатр, школы. У студзені 1944 года пачалося адраджэнне раёна, адчыніліся хаты-чытальні, пачала працаваць і раённая бібліятэка.

У 1948 годзе бібліятэка перавезена ў прыстасаванае драўлянае памяшканне. У 1957 годзе выканкам Дубровенскага райсавета дэпутатаў працаўнікоў перадаў асобнае памяшканне для раённай бібліятэкі. У 1958 годзе ўстанова пераведзена ў памяшканне раённага Дома культуры, дзе меліся абанемент, чытальная зала і кнігасховішча.

Рашэннем Дубровенскага райвыканкама ад 17 красавіка 2004 года № 302 у ліпені 2002 года аддзелу культуры быў перададзены будынак былога дзіцячага сада «Вясёлка». У адрамантаваным будынку размясціліся цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэка.

Бібліятэкі Дубровенскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы ўвесь час працуюць па стварэнні пазітыўнага іміджу бібліятэк, павышэнні і ўмацаванні іх прэстыжу, фарміраванні станоўчых адносін да бібліятэчнай справы грамадства і органаў улады.

Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ўключае:

arrow Центральная раённая бібліятэка;

arrow Дзіцячая бібліятэка;

arrow Гарадская бібліятэка-філіял № 17;

arrow Арловічская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Асінторфская сельская бібліятэка-центр экалагічнай асветы насельніцтва;

arrow Баброўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Будская сельская бібліятэка;

arrow Добрынская сельская бібліятэка;

arrow Ерамееўская сельская бібліятэка;

arrow Зарубаўская сельская бібліятэка;

arrow Калінаўская сельская бібліятэка;

arrow Ляднянская сельская бібліятэка;

arrow Рэдзькаўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Расасенская інтэграваная сельская бібліятэка;

arrow Сваташыцкая сельская бібліятэка;

arrow Сіпішчаўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Станіславоўская сельская бібліятэка;

arrow Чырынская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Якубоўская сельская бібліятэка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, В. В чудесном мире школьных библиотек / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 24 кастр. – С. 1.

2. Александрова, В. «Книгоноши 21-го века» / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 4 крас. – С. 2.

3. Александрова, В. Книжная страна! Очей очарованье! / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2011. – 14 верас. – С. 2.

4. Асіпенка, В. Бібліятэка на колах шукае чытачоў / В. Асіпенка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 13 студз. – С. 3.

5. Вербицкая, О. Библиотеки на страже природы / О. Вербицкая // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2011. – 12 кастр. – С. 4.

6. Вербицкая, О. Читальный зал под открытым небом / О. Вербицкая // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 31 ліп. – С. 7.

7. Вярбіцкая, В. В. Выхоўваюць і вучаць пазнаваць свет, або Звычайныя будні работнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна / В. В. Вярбіцкая ; гутарыла Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2011. – 16 крас. – С. 4–5.

8. Корнева, А. Асяродак нацыянальнай культуры / А. Корнева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 17 верас. – С. 1–2.

9. Салянкова, К. Кніжная выстава – візітная картка бібліятэкі / К. Салянкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 5 кастр. – С. 7.

10. Фарэйтарава, Н. М. Скарб мудрасці / Н. М. Фарэйтарава ; гутарыла А. Карсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 14 верас. – С. 3.

11. Форейторова, Н. Н. «На достигнутом останавливаться не собираемся» / Н. Н. Форейторова ; беседовала В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 16 студз. – С. 2.

12. Якавенка, А. Бібліятэка – установа доступу да ведаў / А. Якавенка // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 28 лістап. – С. 3–4.

13. Яковенко, Е. Ю. Все грани книжного алмаза Дубровенщины / Е. Ю. Яковенко ; беседовала В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 15 верас. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт Дубровенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы