eye

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

type your text for first image here

Database «Man of the Year of Vitebsk Region»

Database «Dvina Region: history and here and now»

type your text for second image here

Database «Dvina Region:  history and here and now»

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

type your text for third image here

Database «Vitebsk Region: Documentary Heritage»

Database «Artists of Vitebsk Region»

type your text for 4th image here

Database «Artists of Vitebsk Region»

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

type your text for 5th image here

Database «Afghanistan. Without the right to oblivion»

Database «Catalog subscription editions»

type your text for 6th image here

Database «Catalog subscription editions»

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

type your text for 7th image here

Database «Vyzvalenne Vіcebshchyny. 1943-1944»

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

type your text for 8th image here

Virtual project «Vitebsk region in the war of 1812»

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

type your text for 9th image here

Virtual project «Saint patrons of Vitebsk region»

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

type your text for 10th image here

Virtual project «Military roads of librarians of Vitebsk region»

Database «Regional archive of periodicals»

type your text for 11th image here

Database «Regional archive of periodicals»

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

type your text for 12th image here

Virtual project «From оperation «Suvorov» to оperation «Bagration»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026-black
banner-five-year-quality
kolas-m 
 

ТАК ПІСАЎ ЯКУБ КОЛАС

МОЎНАЕ БАГАЦЦЕ ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПІСЬМЕННІКА


Якуб Колас – асоба, якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа. Класік беларускай літаратуры ўнёс выключна важкі ўклад сваімі мастацкімі творамі ў фарміраванне сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Народны пясняр Беларусі шмат увагі ўдзяляў становішчу мовы, у першую чаргу беларускай, у грамадстве. Мову, як літаратурна-мастацкую з'яву, Я. Колас бачыць у надзвычай шырокім і разнастайным спектры яе праяў – слоўнікавага запасу, сінтаксічнай будовы, рытмічнага ладу, фанетычнай адметнасці і інш. Адной з адметных характэрных рыс мовы твораў пісьменніка з'яўляецца высокая насычанасць іх фразеалагічнымі адзінкамі і іх індывідуальна-аўтарскае выкарыстанне. Аднак на сённяшні дзень моўная спадчына беларускага класіка да канца не вывучана і не дыферэнцыравана. Гэта актыўна спрыяе стварэнню багатай базы мовазнаўчых прац, у якіх усебакова вывучаецца ўся структура мовы пісьменніка.

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Так пісаў Я. Колас: моўнае багацце літаратурнай спадчыны пісьменніка", якая праходзіць з 2 кастрычніка па 2 лістапада, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Астапчук, А. М. Словаўтваральныя варыянты назоўнікаў з суб'ектыўна-ацэначным значэннем у творах Якуба Коласа / А. М. Астапчук // Беларуская лінгвістыка : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — Мн. : Бел. навука, 2006. — Вып. 57. — С. 92—97.

2. Бадзевіч, З. І. Жывыя гаваркія слоўкі ў мове твораў Якуба Коласа / З. І. Бадзевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, (Мінск, 26—27 верасня 2007 г.) / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Права і эканоміка, 2007. — С. 54—58.

3. Жураўлёў, В. П. Пытанні мовы і пісьменніцкага майстэрства ў літаратурна-публіцыстычных творах Якуба Коласа / В. П. Жураўлёў // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 29—30 кастрычніка 2007 г. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мн. : Права і эканоміка, 2007. — С. 50—55.

4. Жураўлёў, В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн. : Бел. навука, 2004. — 208 с.

5. Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ; рэд. Г. В. Гавароўскі. — Мн., 1997. — 128 с.

6. Каўрус, А. А. З крыніц народнай мовы / А. А. Каўрус. — Мн. : Выш. школа, 1968. — 78 с.

7. Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца... : выбраныя выслоўі народнага песняра / А. Я. Міхневіч. — Мн. : БелДІПК, 2002. — 108 с.

8. Нагорная, В. Крылатыя выразы ў паэме "Новая зямля" Якуба Коласа : з тэматычнага слоўніка / В. Нагорная // Роднае слова. — 2007. — № 11. — С. 48.

9. Назаранка, Ю. В. Выслоўі Якуба Коласа / Ю. В. Назаранка // Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. — 2003. — № 4. — С. 117—122.

10. Шур, В. Онімы ў творах Якуба Коласа : [літаратурная крытыка] / В. Шур // Роднае слова. — 2006. — № 6. — С. 23—26.

 

КНІГІ

 


01

Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., выпр., дап. — Мн. : Беларуская навука, 2004. — 208 с.


У кнізе даследуецца мастацкае майстэрства класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, у шырокім літаратурным кантэксце раскрываецца роля яго паэтыкі ў эпічным і ліра-эпічным адлюстраванні рэчаіснасці і чалавечага характару.


02

Каўрус, А. З крыніц народнай мовы / А. Каўрус. — Мінск : Вышэйшая школа, 1968. — 78 с.


Кніга ўяўляе сабой даследаванне мовы і стылю апавяданняў Якуба Коласа. На шырокім фактычным матэрыяле аўтар паказвае, як расло майстэрства Коласа празаіка, як паступова жывое слова народа падымалася да літаратурнага. Мова твораў разглядаецца ў цеснай сувязі з іх зместам і мастацкімі асаблівасцямі, у стылістычным плане.


03

Міхневіч, А. Я. Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца... : Выбраныя выслоўі народнага песняра / А. Я. Міхневіч. — Мн. : БелДІПК, 2002. — 108 с.


Кніга змяшчае выбраныя выслоўі народнага паэта Беларусі. Выслоўі раскрываюць і характарызуюць асноўныя праявы нацыянальнага жыцця беларусаў: нараджэнне і каханне, лёс і воля, радасць і гора, прырода і светапогляд, праца і паводзіны, сэнс жыцця і вартасць учынкаў.