Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Глыбоцкі раён

Рэкі Глыбоцкага раёна належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў – Заходняй Дзвіной і Дняпром. Найбольшыя рэкі – Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысцянкай.

Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 7,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 95 км, магістральных і падвадных каналаў 506 км, рэгуляцыйных каналаў 870 км.

Авута, рака ў Глыбоцкім і Міёрскім раёнах, правы прыток Дзісны, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 куб. м/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %. Выцякае з возера Падавута на ўскраіне Свянцянскіх град, далей цячэ па Полацкай нізіне. Асноўныя прытокі: Нехрысць і Ісцянка (справа), Улінец (злева). Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад г. Дзісна. Даліна трапецападобная, шырыня 150–250 м. Пойма высокая, шырыня 100–150 м. Рэчышча слабазвілістае, шырыня 4–6 м у вярхоўі, 8–10 м у ніжнім цячэнні. Каля в. Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

Агурнёўка, левы прыток р. Свіліца, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад в. Шарагі Падсвільскага пассавета, вусце за 2,5 км на паўночны ўсход ад в. Стрынадкі.

Аржаніца, левы прыток Бярозаўкі, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 130 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 куб.м/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля в. Русакі. Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да воз. Чачалеўскае, праз якое працякае Аржаніца, 0,4–1 км, ніжэй 2–2,5 км. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушаным участку яго шырыня 12–16 м.

Лідніца, Лыдніца, правы прыток р. Чысцянка, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Паводле некаторых даведнікаў лічыцца верхнім цячэннем Чысцянкі. Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2,2 км на паўднёвы захад ад в. Слабада, вусце за 6 км на ўсход ад в. Быкаўшчына. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,5 км каналізаванае. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў лясістай, месцамі забалочанай мясцовасці.

Лучайка, рака у Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, левы прыток р. Мнюта, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 121 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %. Выцякае з воз. Сельцы за 0,9 км на поўнач ад в. Гаравыя Глыбоцкага раёна, вусце за 0,5 км на захад ад в. Жукі Ложныя Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўверх ад вусця на працягу 5,7 км.

Нехрысць, правы прыток р. Авута, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 89 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 %. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад в. Празарокі, вусце за 0,8 км на ўсход ад п. Шчаўкуны.

Свіліца, рака, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 98 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 %. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад г. п. Падсвілле, упадае ў воз. Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад хутара Юзафова. Прытокі – Агурнееўка і Вараноўка (злева).

Стуканаўка, Чаронка, рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, правы прыток р. Бярозка, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 66 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %. Пачынаецца за 0,7 км на поўнач ад в. Мікуліна Глыбоцкага раёна, вусце за 0,5 км на поўдзень ад в. Аляксандрава Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7 км каналізаванае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Берникович, Д. «Большую рыбу разгоняли веслами, а мелкую ловили» / Д. Берникович // Народнае слова. – 2006. – 26 верас. – С. 4.

3. Голесник, С. Реабилитация малых рек [Глубокского района] / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2010. – 19 нояб. – С. 7.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

5. Сидорович, О. На дальней станции сойду... / О. Сидорович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 14 авг. – С. 13.

6. Скрабатун, У. Як у Глыбокім перамаглі беспрацоўе, і горад стаў шчаслівым / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 17 снеж. – С. 11.

7. Чумаков, Л. Малиновые закаты на Плиссе / Л. Чумаков // Родная прырода. – 2007. – № 7. – С. 22–23.