Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Глыбоцкі раён

 У Глыбоцкім раёне зарэгістравана 37 рэлігійных суполак: 19 праваслаўных, 12 каталіцкіх, 3 пратэстанцкія, 1 стараверская, 1 мусульманская, 1 сведак Іеговых.

Агульнымі тэндэнцыямі, якія характарызуюць канфесійнае жыццё раёна, з'яўляюцца павышэнне ўзроўню наведвальнасці жыхарамі рэлігійных суполак і ўдзел насельніцтва ў рэлігійнай дзейнасці; узросшая цікавасць да рэлігіі ў грамадзян маладога ўзросту; актыўная работа рэлігійных арганізацый у духоўна-асветніцкай і сацыяльнай сферах жыцця; пашырэнне ўдзелу свяшчэннаслужыцеляў (праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў) у мерапрыемствах грамадскага характару – дзяржаўных святах, урачыстасцях з нагоды памятных і юбілейных дат, дабрачынных акцыях, справах сацыяльнага служэння.

На сёняшні дзень у раёне знаходзяцца наступныя храмы:

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

arrow Кафедральны сабор Ражджаства Святой Багародзіцы ў г. Глыбокае;

arrow Свята-Міхайлаўскі Беразвечскі жаночы манастыр у г. Глыбокае;

arrow Свята-Ганнінская царква ў в. Угольнікі;

arrow Свята-Георгіеўская царква ў г. п. Падсвілле;

arrow Свята-Іаана-Прадцечанская царква ў в. Бабруйшчына;

arrow Свята-Троіцкая царква ў в. Вялец;

arrow Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў в. Забелле;

arrow Свята-Мікалаеўская царква ў в. Забор'е;

arrow Свята-Мікалаеўская царква ў в. Завараты;

arrow Свята-Пакроўская царква ў в. Бушыкі;

arrow Свята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Чарневічы;

arrow Свята-Параскеўская царква ў в. Пліса;

arrow Свята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Празарокі;

arrow Свята-Ражджаства-Багародзіцкая царква ў в. Дзедзіна;

arrow Свята-Троіцкая царква ў в. Псуя;

arrow Свята-Уладзімірская царква ў в. Узрэчча;

arrow Свята-Успенская царква ў в. Кавалі;

arrow Свята-Ушэсцеўская царква ў в. Парэчча;

arrow Спаса-Праабражэнская царква ў в. Верхняе;

arrow Спаса-Праабражэнская царква ў в. Мамаі.

КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

arrow Беразвецкі кляштар базыльян у в. Беразвечча;

arrow касцёл Прасвятой Тройцы ў г. Глыбокае;

arrow капліца ў в. Мосар;

arrow капліца ў в. Удзела;

arrow капліца ў в. Ураджайная;

arrow капліца святога Антонія ў в. Прошкава;

arrow касцёл Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў у в. Удзела;

arrow касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста ў в. Азярцы;

arrow касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў г. п. Падсвілле;

arrow касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Задарожжа;

arrow касцёл святога Іасафата Кунцэвіча ў в. Канстанцінава;

arrow касцёл Святога Іллі ў в. Ураджайнае;

arrow касцёл святой Ганны ў в. Мосар;

arrow касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў в. Чарневічы;

arrow касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Дзеркаўшчына;

arrow касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Празарокі;

arrow касцёл у в. Пятроўшчына.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Межконфессиональный диалог в Глубоком / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 6 снеж. – С. 5.

2. Букоўскі, І. Святыні зямлі глыбоцкай / І. Букоўскі // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 9 лют. – С. 6.

3. Глінская, А. Глыбоцкі «Карытас» / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 23 кастр. – С. 4.

4. Глінская, А. У лепшых хрысціянскіх традыцыях / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 23 кастр. – С. 4.

5. Десять лет служения на Полоцкой кафедре // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2007. – № 5 (сент.). – С. 1–2.

6. Завальнюк, В. Слово о прелате Булько. Нераскрытая тайна Мосара / В. Завальнюк // Советская Белоруссия. – 2007. – 24 нояб. – С. 19.

7. Кватера, Е. Династия духовных воспитателей / Е. Кватера // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 6 студз. – С. 5.

8. Марцынкевіч, Р. Празароцкі касцёл святкуе 100-гадовы юбілей / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 15 жн. – С. 2.

9. Місевіч, В. «Працяжнік у будучыню» / В. Місевіч // Каталіцкі веснік. – 2015. – № 5 (май). – С. 10.

10. Мудрый учитель, добрый пастырь / подгот. А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 5 студз. – С. 6.

11. Нікандрава, А. «Кладезь» – звонкая крыніца нашага духоўнага ўзбагачэння / А. Нікандрава // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 23 кастр. – С. 5.

12. Панкрат, А. На пути к духовному просвещению / А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 3 снеж. – С. 3.

13. Пукшанскі, А. Мосар – астравок цвярозасці / А. Пукшанскі // Звязда. – 2008. – 30 крас. – С. 3–4.

14. Саулич, В. В Березвечье вернулись монахини. Почти через столетие / В. Саулич // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 2 лют. – С. 12.

15. Саулич, В. Возрождение духовности – забота общая / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2012. – 12 янв. – С. 9.

16. Саулич, В. Волшебник из Коробов / В. Саулич // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 1 верас. – С. 8.

17. Скрабатун, У. Царква, якую маляваў Драздовіч / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2016. – 16 чэрв. – С. 4.

18. Устинов, А. Светильник веры православной / А. Устинов // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 3 снеж. – С. 7.

19. Хайновский, А. Названная во имя Святой Параскевы Пятницы. Церковь в Плиссе / А. Хайновский // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 24 чэрв. – С. 6.