Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Бешанковіцкі раён

 

map-Bechankovicki-rajon

Бешанковіцкі раён знаходзіцца ў цэнтры Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Да 26 ліпеня 1930 г. быў у складзе Віцебскай акругі. 20 лютага 1938 г. уключаны ў склад Віцебскай вобласці. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі.

Бешанковіцкі раён мае багатую гісторыю, валодае велізарным прыродным патэнцыялам.

На тэрыторыі раёна 55 азёр (самыя вялікія возера Саро, Белае возера, Астравенскае возера), рака Заходняя Дзвіна і яе прытокі Ула, Свячанка, Крывінка, Бярозка. Пад лесам знаходзіцца 20% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы.

На сённяшні дзень агульная плошча складае 1250 км².

Цэнтр раёна – г. п. Бешанковічы, прыстань на левым беразе Заходняй Дзвіны.

У адміністратыўна-тэрытарыяльным складзе раён мае 10 сельскіх саветаў: Астровенскі, Бачэйкаўскі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, Драздоўскі, Пліскі, Рубежскі, Свячанскі, Соржыцкі, Ульскі і 243 сельскія населеныя пункты. Найбольш буйныя – Астроўна, Бачэйкава, Ула.

Насельніцтва раёна на 2016 год складае 15,914 тысяч чалавек, у тым ліку ў г. п. Бешанковічы – 6,701 тыс. чалавек, сельскай мясцовасці – 9,213 тыс. чалавек.

На тэрыторыі раёна праходзіць вузел аўтадарог на Віцебск, Лепель, Мінск, Сянно, Чашнікі, Улу, Шуміліна, Полацк. У Бешанковічах выдаецца раённая газета «Зара».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Акуленок, Л. Н. Городок над Двиной Бешенковичи : буклет / Л. Н. Акуленок. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 72 с.

2. Бешанковічы // Гарады і гарадскія паселкі Беларусі. – Мінск : БелСавЭн. імя П. Броўкі, 1981. – С. 25–26.

3. Бешенковичский район // Витебская область : справочно-представительский альбом / Витебский областной исполнительный комитет. – Витебск, 2005. – С. 136–139.

4. Бешенковичи // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 59–60.

5. Бешенковичский район / Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 383–384.

6. Бешанковіцкі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 110–112.

7. Бешенковичский район : [буклет] / Отдел идеологической работы Бешенковічского раёна. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – 32 с.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт  Бешанковіцкага райвыканкама