Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Лепельскі раён

На тэрыторыі Лепельскага раёна працякае 20 малых рэк і каля 60 ручаёў.

Рэкі раёна належаць да Вілейскага гідралагічнага раёна, на крайнім паўночным усходзе да Заходне-Дзвінскага і Верхнедняпроўскага гідралагічных раёнаў.

На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў – Бярэзінай і Заходняй Дзвіной.

Найбольшыя рэкі Эса з прытокамі Байна, Свядзіца і Бярэшча, Ула, Зеха, на мяжы з Докшыцкім раёнам – Бярэзіна. На захадзе выток р. Сергуч.

Байна – рака ў Лепельскім і Чашніцкім раёнах, правы прыток Эсы (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 17 км, плошча вадазбору 100 км2. Пачынаецца каля в. Дабрамыслі Чашніцкага раёна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў Эсу каля в. Валатоўкі Лепельскага раёна.

Бярэшча – рака ў Лепельскім раёне, левы прыток Эсы (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 7,2 км. Выцякае з возера Бярэшча з поўначы за 2 км на паўночным усходзе ад в. Чарніца, вусце за 1,2 км на ўсходзе ад в. Верабкі. Прыток – р. Оканіца (злева).

Вялікая Рэчка – рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці і Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 18 км, плошча вадазбору 242 км2. Пачынаецца за 6 км на паўднёвым усходзе ад возера Домжарыцкае ў Лепельскім раёне, цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй возера Палік у Барысаўскім раёне. Асноўныя прытокі Гурба (злева) і Пясчанка (справа). Рака каналізаваная ў сярэднім і ніжнім цячэнні, ёсць бабровыя паселішчы.

Зеха – рака ў Лепельскім раёне, у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 8 км. Выцякае з возера Забалоцце з паўночнага ўсходу, за 1,2 км на поўначы ад в. Забалоцце; упадае ў Лепельскае возера з поўначы, за 0,7 км на ўсходзе ад в. імя Чапаева. Прыток – р. Студзёнка (справа).

Кеста – рака ў Лепельскім раёне, у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 14 км, плошча вадазбору 76 км2. Пачынаецца за 3,6 км на паўднёвым захадзе ад в. Валовая Гара, упадае ў возера Бярэшча з паўднёвага захаду за 0,7 км на паўночным захадзе ад в. Чарніцы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці ў межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Лукомка (Уюток) – рака ў Лепельскім раёне, у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 7,4 км, плошча вадазбору 27 км2. Пачынаецца за 1,3 км на паўднёвым захадзе ад в. Халімонава, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, упадае ў возера Рагоўскае з паўднёвага ўсходу за 1 км на поўначы ад в. Варашкі. Рэчышча каналізаванае.

Оканіца – ручай у Лепельскім раёне, левы прыток р. Бярэшча (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 2,6 км. Выцякае з возера Окана з паўднёвага ўсходу, каля в. Окана, вусце за 1 км на поўдзень ад той жа вёскі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.

Свядзіца – рака ў Лепельскім раёне, правы прыток р. Эса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 34 км, плошча вадазбору 225 км2, сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Пачынаецца за 1,2 км на поўдні ад в. Грыгаравічы, вусце каля в. Вілы. Пачынаецца на схілах Лукомскага ўзвышша і цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Прытокі – Старобінка і меліярацыйныя каналы. Даліна ў верхнім цячэнні звілістая, трапецападобная (шырыня 0,3–0,5 км), у ніжнім – невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і нізкім вузкая, чаргуецца па берагах. Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у нізоўях каля 12 км каналізаванае; шырыня ў верхнім цячэнні 0,5–2,5 м, у ніжнім – 10–18 м.

Сергуч – рака ў Лепельскім раёне, левы прыток р. Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 47 км, плошча вадазбору 238 км2, сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с. Пачынаецца з возера Тэкліц, цячэ праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец, частка сцёку пападае ў Бярэзінскі канал. Ніжэй возера Манец называецца р. Бузянка. Праз пратоку злучаецца з возерам Домжарыцкае, ніжэй возера асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 км на паўднёвым захадзе ад в. Крайцы. Працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Уваходзіць у склад былой Бярэзінскай воднай сістэмы. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5–1 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе ад 0,05–0,25 км у вытокавай частцы да 1–1,3 км паблізу ўпадзення ракі ў возера Вольшыца. Паверхня поймы пераважна раўнінная, радзей куп’істая, забалочаная, складзена з торфу; у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4–0,5 м. Рэчышча ад вытоку да возера Вольшыца звілістае. Бегагі пераважна нізкія, забалочаныя.

Старобінка – рака ў Лепельскім раёне, правы прыток р. Свядзіца (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 18 км, плошча вадазбору 72 км2. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад в. Замошша, вусце за 1,2 км на паўночным захадзе ад в. Азерцы. Рэчышча ад вытоку на працягу 6 км каналізаванае.

Студзёнка – рака ў Лепельскім раёне, правы прыток р. Зеха (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца за 0,7 км на ўсходзе ад в. Вялікія Пышнагоры, вусце за 1 км на паўднёвым захадзе ад в. Заазер’е. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,2 км каналізаванае.

Юраўка – ручай у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці і Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток р. Гурба (басейн Дняпра). Даўжыня 12,8 км. Пачынаецца з возера Безадзеннае за 1 км на захадзе ад в. Аношкі Лепельскага раёна, вусце за 3 км на паўночным захадзе ад в. Глыбочыца Барысаўскага раёна. Цячэ сярод лесу па тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Рэчышча на працягу 5,5 км ад вытоку каналізаванае.

Густата натуральнай рачной сеткі раёна 0,40 км/км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 4,3 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 50 км, магістральных і падвадных каналаў 280 км, рэгуляцыйных 313 км.

Плошча водаахоўных зон рэк і азёр складае 43,8 тыс. га, плошча прыбярэжных палос – 3,5 тыс. га. Маюцца значныя разведаныя запасы падземных вод.

 

Рака Сергуч (Бузянка), Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Сергуч (Бузянка), Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Зеха, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта  http://www.fotobel.byРака Зеха, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта  http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Гарбачоў, М. Рукатворнае рэчышча / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2017. – 1 жн. – С. 8.

3. Грэчка, І. Праз лясы і балоты – да мора / І. Грэчка // Настаўнiцкая газета. – 2007. – 15 снеж. – С. 11.

4. Касьянчык, А. Водныя рэсурсы / А. Касьянчык // Лепельскі край. – 2006. – 27 студз. – С. 5.

5. Лепельскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3 : Катэнарыя – Недайка. – С. 156–158.

6. «Над прадоннем былінных азёр...» // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 29 ліп. – С. 1, 4.

7. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

8. Тухта, В. Бронзавая фібула / В. Тухта // Лепельскі край. – 2015. – 27 лют. – С. 2.

9. Хаванскі, В. Адкуль цячэ Бярэзіна? / В. Хаванскі // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 12 сак. – С. 3.

10. Шушкевіч, У. Дамба-разлучніца / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 4 крас. – С. 5.

11. Януш, І. Паверхневыя воды / І. Януш // Лепельскі край. – 2005. – 26 жн. – С. 2.