Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Лепельскі раён

Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Лепельшчыны ўключае:

Бярэзінскі дзяржаўны біясферны запаведнік.

Азёрна-гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Какісіна».

Заснаваны ў 1992 г. Яго плошча складае 78 га. Размешчаны ў межах возера Какісіна каля в. Загорцы.

Гідралагічна-журавінны заказнік мясцовага значэння «Клецішча».

Заснаваны ў 1990 г. Яго плошча складае 387 га. Заказнік створаны з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальных леса-балотных сістэм вытока р. Свядзіца, месцаў росту журавіны балотнай і месцаў пасялення дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Ландшафтны заказнік мясцовага значэння «Пышнагоры».

Заснаваны у 2004 г. Яго плошча складае 708 га. У заказніку вылучана 5 катэгорый асабліва каштоўных участкаў. Флора налічвае 416 відаў раслін, 4 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспулікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с.