Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвета. Лепельскі раён

Сетка ўстаноў адукацыі Лепельскага раёна прадстаўлена 37 установамі. З іх адна гімназія, пяць сярэдніх школ, тры базавыя школы, чатыры вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа», сямнаццаць устаноў дашкольнай адукацыі, адна пазашкольная ўстанова, адна спецыяльнай адукацыі і адзін каледж.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца больш трох тысяч навучэнцаў, ва ўстановах дашкольнай адукацыі выхоўваецца каля тысячы выхаванцаў.

У сямі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне. 70 % навучэнцаў X і XI класаў вывучаюць на павышаным узроўні матэматыку, фізіку, хімію, біялогію, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, рускую, беларускую, англійскую, нямецкую мовы.

ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» і ДУА «Заслонаўская дзіцячая школа мастацтваў» далучаюць вучняў да выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

З мэтай задавальнення запытаў дзяцей і іх законных прадстаўнікоў ва ўстановах адукацыі функцыянуюць аб'яднанні па інтарэсах, клубы, спартыўныя секцыі. Асаблівая ўвага звяртаецца на арганізацыю карыснага вольнага часу дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія стаяць на ўліку ў ІСН, КДН, ВШК.

Актыўны ўдзел школьнікі прымаюць у акцыях «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся», «Мы – грамадзяне Беларусі», «Ветэран жыве побач», «Мая Лепельшчына – мой гонар», «Чысты горад – чыстая Беларусь» і іншыя; вядуць пошукава-даследчую, краязнаўчую, экалагічную працу, удзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, аглядах, фестывалях. Традыцыйным у раёне стала правядзенне акцыі «Дом без адзіноты», «Як жывеш, ветэран?», «Клопат» і іншыя.

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі накіравана на развіццё асобы выхаванца, фарміраванне і развіццё яго творчых здольнасцей, задавальненне яго індывідуальных патрэб у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганізацыю вольнага часу, прафесійную арыентацыю.

Дашкольная адукацыя

– яслі № 1 г. Лепеля;

– яслі-сад № 1 г. Лепеля;

– яслі-сад № 2 г. Лепеля;

– яслі-сад № 4 г. Лепеля;

– яслі-сад № 5 г. Лепеля;

– яслі-сад № 6 г. Лепеля;

– яслі-сад № 8 г. Лепеля;

– яслі-сад № 9 г. Лепеля;

– Бароўскі яслі-сад;

– Горскі яслі-сад;

– Домжарыцкі яслі-сад;

– Заслонаўскі яслі-сад;

– Матырынскі яслі-сад;

– Поўсвіжскі яслі-сад;

– Стайскі яслі-сад;

– Чарэйшчынскі яслі-сад;

– Юркаўшчынскі яслі-сад.

 

Агульная сярэдняя адукацыя

– гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля;

– сярэдняя школа № 1 г. Лепеля;

– сярэдняя школа № 3 г. Лепеля;

– Баброўская яслі-сад–пачатковая школа;

– Бароўская сярэдняя школа;

– Домжарыцкая базавая школа;

– Заслонаўская сярэдняя школа;

– Каменская яслі-сад–пачатковая школа;

– Поўсвіжская базавая школа;

– Стайская сярэдняя школа;

– Старалепельская базавая школа;

– Слабодская яслі-сад–сярэдняя школа;

– Старалядненская яслі-сад–базавая школа.

 

 Сярэдняя спецыяльная адукацыія

–  ДУА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

 

Дадатковая адукацыя

– ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

 

Пазашкольная адукацыя

– ДУА «Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі Лепельскага раёна».

 

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы

 – ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля»;

 

Установы спецыяльнай адукацыі

– ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лепеля».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзейка, Л. Дзіцячы сад, папулярны ў прадпрымальнікаў / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 22 верас. – С. 2.

2. Барадзейка, Л. Сям'я пад назвай «Сонейка» / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2002. – 19 сак. – С. 3.

3. Барадзейка, Л. Дзе жывуць добрыя чараўнікі / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1997. – 14 сак. – С. 2.

4. Булах, Т. Дом, наполненный радостью / Т. Булах // Лепельскій край. – 1999. – 3 жн. – С. 2.

5. Быкова, В. Н. В центре внимания / В. Н. Быкова ; беседовал В. Шевченко // Лепельскі край. – 2008. – 4 студз. – С. 2.

6. Вазняк, С. Прыступкі да новых вышынь / С. Вазняк // Лепельскі край. – 2018. – 31 жн. – С. 2.

7. Вашкевіч, А. Дыван з кветак / А. Вашкевіч // Лепельскі край. – 2003. – 23 верас. – С. 2.

8. Гарбачоў, М. Школьныя вехі адметныя / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2009. – 5 чэрв. – С. 7.

9. Кадушка, В. Агульны клопат – дзеці / В. Кадушка // Віцебскі рабочы. – 1983. – 17 мая. – С. 3.

10. Карпіцкі, А. М. Сто дзён – сто клопатаў / А. М. Карпіцкі ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2018. – 30 кастр. – С. 3.

11. Лясун, А. М. Верасень – як вяха на шляху / А. М. Лясун ; гутарыў У. Міхно // Лепельскі край. – 2017. – 12 верас. – С. 4.

12. Никитин, Н. «Школа – это уникальный микромир» / Н. Никитин ; беседовала Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2002. – 5 кастр. – С. 2.

13. Цялятка, А. Пагрозы? Шантаж? Крык душы? / А. Цялятка // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1990. – 15 мая. – С. 2.

14. Януш, І. Адновім у Лепелі гімназію? / І. Януш // Настаўніцкая газета. – 1995. – 13 снеж. – С. 2.

15. Януш, І. Лепельшчына гімназічная / І. Януш // Народнае слова. – 2007. – 20 верас. – С. 9.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйны сайт аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама