Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Лепельскі раён

 

У раёне дзейнічаюць 28 зарэгістраваных рэлігійных арганізацый, да іх ліку адносяцца 15 праваслаўных храмаў, 2 культавыя аб'екты належаць каталіцкім суполкам.

 

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

arrow Свята-Параскевінская царква (г. Лепель); 

arrow царква іконы Божай Маці «Уладзімірская» (г. Лепель);

arrow царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца (г. Лепель);

arrow царква ў гонар Ражджаства Хрыстова (г. Лепель);

arrow царква Праабражэння Гасподняга (г. Лепель);

arrow Губінская Свята-Мікалаеўская царква (в. Макараўшчына);

arrow царква іконы Божай Маці «Неўпівальная Чаша» (в. Бароўка);

arrow царква іконы Божай Маці «Спрачальніца збажыны» (в. Стаі);

arrow царква Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца (в. Камень);

arrow царква Святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Космы і Даміяна (в. Слабада);

arrow царква Мінскай іконы Божай Маці (в. Домжарыцы);

arrow царква Святой велікамучаніцы Варвары (в. Чарэйшчына).

 КАТАЛІЦКІЯ ХРАМЫ

arrow касцёл Святога Антонія (в. Весялова);

arrow касцёл Святога Казіміра (г. Лепель).

 

Рэлігійную дзейнасць у раёне ажыццяўляе царква хрысціян веры Евангельскай (г. Лепель, в. Чарэйшчына, в. Матырына, в. Юркаўшчына, в. Домжарыцы, в. Чэрцы, в. Гарадзінец);  рэлігійная абшчына Евангельскіх хрысціян баптыстаў «Хрысціянская царква «Вера» ў г. Лепель; царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня (г. Лепель, в. Гарадзінец);  Новаапостальская царква (г. Лепель).

Рэлігійныя арганізацыі валодаюць 27 культавымі будынкамі, 4 з іх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры: касцёл Святога Казіміра ў г. Лепель (1876) і тры праваслаўныя храмы – царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы (Свята-Параскевінская царква) у г. Лепель (1868), царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Макараўшчына (1894), царква Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў г. Лепель (1900).

Пры рэлігійных абшчынах адкрыты і дзейнічаюць 9 нядзельных школ, у якіх штогод займаюцца каля 160 навучэнцаў. Пры школах маюцца бібліятэкі царкоўнай літаратуры, створаны і дзейнічаюць харавыя групы для вернікаў.

У раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па выкананні Праграмы «Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой» у галіне адукацыі і выхавання, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны.

Ні адна значная падзея ў гэтай галіне не праходзіць без увагі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Шэраг публікацый і відэаматэрыялаў выходзяць пад рубрыкамі: «Духоўнасць», «Свабода сумлення», «Чалавек і рэлігія», старонка «Віфлеемская зорка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аўсейчык, У. Я. Стараверы Лепельшчыны ў ХІХ – пачаткуХХ стагоддзя / У. Я. Аўсейчык // Лепельскія чытанні : матэрыялы III навукова-практычнай канферэнцыі, Лепель, 10 кастрычніка 2008 года / адказ. за вып.: А. У. Баранаў, А. У. Стэльмах. – [Б. м.] : [Б. в.], 2008. – С. 44–47.

2. Лепельскія касцёлы / падрыхт. Я. Януш // Лепельскі край. – 2000. – 3 лістап. – С. 2.

3. Лепельское благочиние // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 87–94.

4. Лісейчыкаў, Д. Уніяцкія парафіі Лепельскага краю XVIII–ХІХ стст.: паводле матэрыялаў генеральных візітацый / Д. Лісейчыкаў // Лепельшчына : краязнаўчы альманах / рэдкал.: В. Тухта, У. Міхно і інш. – Мінск : Медысонт, 2017. – Вып. 2. – С. 32–61.

5. Стэльмах, А. Цэрквы i касцелы на Лепельшчыне / А. Стэльмах // Лепельскі край. – 1999. – 19 сак. – С. 2.

6. Стэльмах, А. Цэрквы і касцёлы на Лепельшчыне ў мінулым / А. Стэльмах // Лепельскі край. – 2000. – 4 мая. – С. 3.

7. Тузков, П. Зарегистрированы новые религиозные общины / П. Тузков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 14 авг. – С. 1.

8. Як будаваліся касцёлы / падрыхт. Я. Януш // Культура. – 2000. – 23–29 верас. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Лепельскага райвыканкама. Рэлігія