Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Лёзненскі раён

Лёзненскі раён Віцебскай вобласці размясціўся ў самай ўсходняй яе частцы, ля мяжы са Смаленскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Гэтая тэрыторыя штогод прыцягвае пастаянны паток расійскіх і беларускіх турыстаў, якія аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі.

Гарадскі пасёлак Лёзна – адміністрацыйны і культурны цэнтр Лёзненскага раёна – з’яўляецца важнай чыгуначнай станцыяй і прамысловым вузлом Беларусі. Зрэшты, Лёзна можа таксама пахваліцца і гістарычнай спадчынай, і вядомымі выхадцамі, і цікавай архітэктурай. Галоўная славутасць Лёзненскага раёна – два пасёлкі эпохі неаліту, знойдзеныя непадалёку ад вёскі Бабінавічы. Гэтыя археалагічныя славутасці і прыцягваюць у раён турыстаў. Дарэчы, сама вёска ўжо доўгі час з’яўляецца важнай апорай народных промыслаў – цэнтрам Бабінавічскай керамікі. У спіс культурнай і гістарычнай спадчыны Лёзненскага раёна таксама ўнесены Узнясенская царква ў гарадскім пасёлку Лёзна, мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам у вёсцы Крынкі, помнік на вышыні імя Л. П. Ціхмянава ў вёсцы Асіпенка, руіны сядзіб у вёсках Станіславава і Адаменкі.

Акрамя культурных славутасцей, турыстаў у Лёзненскі раён прыцягваюць і яго прыродныя асаблівасці. У першую чаргу мясцовыя натуральныя азёры і вадасховішчы, балотныя масівы з рэдкімі відамі раслін, а таксама Бабінавіцкі заказнік, дзе жывуць жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу, і батанічны заказнік «Бор».

Лёзненшчына – край чароўнай прыгажосці. Шматлікія рэкі і азёры, незвычайныя лясы і лугі, багаты жывёльны і раслінны свет надаюць гэтай зямлі асобы каларыт і маляўнічасць, ствараюць станоўчыя ўмовы для турызму і адпачынку.

Найбольш буйныя азёры – Зяленскае, Шолахава, Буеўскае, Сітнянскае, Грабеніцкае – маюць сваю каштоўнасць і прыцягальнасць. Зачароўваюць прыгажосцю рэкі Лучоса, Чарніца, Мошна, Вярхіта, якія ў мінулым мелі важнае значэнне для нашага рэгіёна.

Экалагічна чыстая, непаўторная прырода Лёзненшчыны, некранутыя лясныя і водна-балотныя масівы радуюць не толькі яе жыхароў, але і шматлікіх гасцей, дазваляюць актыўна развіваць аграэкатурызм.

Турысты, якія жадаюць даўжэй затрымацца ў Лёзненскім раёне, могуць спыніцца ў зоне адпачынку «Дабрамысленскае вадасховішча», доме адпачынку «Дабрамыслі», доме паляўнічага «Кардон лесніка», або звярнуць увагу на аграсядзібы Лёзненскага раёна. Сярод лепшых можна адзначыць аграсядзібу «У Нинель», якая перамагла ў 2012 годзе ў конкурсе «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» ў намінацыі «Экасядзіба года».

Лёзненскі раён – край дзіўнай прыгажосці, які валодае ўласным прыродным і гістарычным каларытам, маляўнічыя пейзажы і гасцінныя месцы для адпачынку якога абавязкова прыйдуць даспадобы падарожнікам.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. «У Нинель» на Василькиной горе / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичы. – 2009. – 23 мая. – С. 10.

2. Бынькоў, А. Гаспадары аграсядзіб сабраліся ў Нінэль / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2013. – 30 мая. – С. 2.

3. Евгеньева, Е. Где отдыхать охота / Е. Евгеньева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 1 июля. – С. III.

4. Крученкова, О. Туры без единой осечки / О. Крученкова // Народная газета. – 2013. – 27 сак. – С. 10.

5. Лиозненский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 208–213.

6. Лиозненский район : альбом / отв. за вып. А. Л. Пиута. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – 34 с.

7. Лиозненский район // Лучшие агроэкоусадьбы Витебской области : буклет / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 18.

8. Ляшук, С. И на охоту, и на отдых / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 15 марта. – С. 3.

9. Похолкина, Ю. Усадьба «У Нинель» гостеприимно встретила гостей / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 29 мая. – С. 1–2.

10. Пукшанскі, А. У лес, як у музей / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 22 чэрв. – С. 2.

11. Шпакоўская, Г. Паляўнічае шчасце / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2016. – 21 янв. – С. 13.