Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Лёзненскі раён

 Рэкі раёна адносяцца да Верхнедняпроўскага гідралагічнага раёна. Налічваецца 28 малых рэк, 16 ручаёў. Агульная працягласць рэк – 467,7 км. Густата натуральнай рачной сеткі 0,47 км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 6,3 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 26 км, магістральных і падводных каналаў каля 320 км, рэгуляцыйных каналаў 384 км.

Самая вялікая рака – Лучоса, яе прытокі – Чарніца, Сухадроўка, Мошна, Узменка, Вярхіта, Ардзяжанка і іх прытокі.

Усе рэкі раёна маюць працягласць да 30 км, поймы забалочаныя, руслы звілістыя, нешырокія, берагі месцамі абрывістыя.

У межах раёна існуе 28 гаспадарчых піццявых студняў. Для забора вады на піццявыя і гаспадарчыя патрэбы дзейнічае 201 скважына. Водаспажыванне ў раёне складае 1766 тыс. м3 за год. Штогод у падземных водах утрыманне шкодных рэчываў павялічваецца на 1,5 мг на 1 літр.

Ардзяжанка – рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах, левы прыток Сухадроўкі (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 81 км2. Пачынаецца каля в. Соснавая наспа, цячэ па Лучоскай нізіне. Упадае ў р. Сухадроўка каля в. Ільічоўка Віцебскага раёна.

Брыжоўка – рака ў Лёзненскім раёне, левы прыток р. Мошна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 15,8 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Зосіна, вусце за 1 км на захад ад в. Баскова. На працягу 1,2 км каналізаваная.

Выдрэя – рака ў Лёзненскім раёне, правы прыток р. Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 42 км2. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад в. Пагосцішча, цячэ па Лучоскай нізіне. Упадае ў Вольшу (назва ў верхнім цячэнні р. Сухадроўка) каля в. Бор.

Вярхіта  – рака ў Дубровенскім і Лёзненскім раёнах у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 266 км2. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад в. Пятрыкі Дубровенскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасці. Упадае ў возера Зелянское з усходу на тэрыторыі Лёзненскага раёна. Прытокі: Бабровіца і Лютыня (справа).

Гарна – рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах, правы прыток р. Вымнянка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 16,8 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад в. Свяцішча Лёзненскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне г. п. Янавічы Віцебскага раёна. Прыток Паловец (злева). Рэчышча ад в. Загарадна Лёзненскага раёна ўніз па цячэнні на працягу 8,1 км каналізаванае.

Заальшанка (Альшанка) – рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне, левы прыток р. Чарніца (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 99 км2. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад в. Пяскі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, вусце за 1 км на паўночны захад ад в. Дразды Лёзненскага раёна.

Ласасіна – рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток р. Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 158 км2. Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша з возера Запецкае за 1,8 км на захад ад в. Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад в. Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200–600 м.

Лучоса  – рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 3510 км2. Выцякае з возера Зелянское каля в. Бабінавічы Лёзненскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша (выставлено в Витебском районе), вусце ў межах паўднёвай ускраіны г. Віцебска. Асноўныя прытокі: Чарніца, Сухадроўка (справа), Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка (злева).

Мошна – рака ў Лёзненскім раёне, правы прыток р. Чарніца (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 335 км2. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Шэркіна, вусце каля в. Сутокі. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца (злева), Скулянка (справа).

Паловец – рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах, правы прыток р. Вымнянка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 158 км2. Пачынаецца за 1 км на захад ад в. Куракі Лёзненскага раёна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусце за 0,5 км ад г. п. Янавічы Віцебскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Чарна. Прыток – р. Гарна (справа). Рэчышча на працягу 7,5 км уверх ад вусця каналізаванае.

Рубяжніца – рака ў Лёзненскім раёне, левы прыток р. Мошна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 45,5 км2. Пачынаецца за 0,6 км на паўднёвы захад ад в. Шлэхава, вусце за 0,8 км на поўнач ад г. п. Лёзна.

Скулянка (Ацкаўлянка) – рака ў Лёзненскім раёне, правы прыток р. Мошна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 61 км2. Пачынаецца на паўднёвы захад ад в. Лозкі, цячэ праз лясныя ўрочышчы Добрая Ночка і Гончая Струга, упадае ў Пад'яварку каля в. Копці.

Сухадроўка – рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток р. Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 519 км2. Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад в. Кузьмянцы Віцебскага раёна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Выдрэя, Ласасіна (справа), Ардзяжанка (злева).

Узменка – рака ў Лёзненскім раёне ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Бандоры, упадае ў возера Зелянское з поўначы на 1 км на ўсход ад в. Бабінавічы. Цячэ па Лучоскай нізіне па лясістай мясцовасці.

Узменка – рака ў Лёзненскім раёне ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 56 км2. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Старына, упадае ў возера Зелянское з поўдня за 1 км на ўсход ад аг. Бабінавічы. Цячэ па Лучоскай нізіне па лясістай мясцовасці.

Чарніца – рака ў Смаленскай вобласці і Лёзненскім раёне, правы прыток р. Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 74 км. Плошча вадазбору 775 км2. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад в. Ваўкі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, вусце каля аг. Бабінавічы Лёзненскага раёна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша (на тэрыторыі Беларусі даўжыня 70 км, плошча вадазбору каля 700 км2). Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка (злева) і Мошна (справа).

 

Рака Сухадроўка. Лёзненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Мошна. Лёзненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Чарніца. Лёзненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Подлипский, А. ГЭС на реке Черница / А. Подлипский // Народнае слова. – 2003. – 6 лістап. – С. 4.

3. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

4. Природа края // Лиозненский район : альбом / отв. за вып. Н. Б. Борщ. – Витебск : Витебская областная типография, 2006. – 28 с.