Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спіс помнікаў археалогіі. Лёзненскі раён

arrow Гарадзішча ў в. Буракі

Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, за р. Сухадроўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка памерам 90x40 м. З заходняга боку мае рэшткі 2 малапрыкметных валоў і рова паміж імі. Абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей. У агаленнях на пляцоўцы культурны пласт 0,45 м. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Гарадзішча ў аг. Бабінавічы

Мясцовая назва Салдацкая Слабада. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, у лесе за р. Вярхіта. Пляцоўка чатырохвугольная, памерам 200х800 м, умацавана земляным валам вышынёй 2 м, шырынёй да 8 м. Верагодна, гэта рэшткі ўмацаванняў XVIII ст.

arrow Гарадзішча ў в. Выхадцы

Мясцовая назва Батарэя. Знаходзіцца за 1,3 км на захад ад вёскі, па дарозе на в. Сітна, злева ад яе, на высокай гары. Пляцоўка круглая, дыяметрам 50 м. З паўднёвага боку ўмацавана валам вышынёй 1,8 м, шырынёй да 10 м. Заходні, паўночны і ўсходні край пляцоўкі вышынёй ад 10 да 15 м, вельмі крутыя (да 50) і штучна надрэзаныя. Абследаваў у 1973 годзе М. А. Ткачоў. Культурны пласт 0,4 м. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курган каля в. Арцёмава

Курган знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі. Вышыня 3 м, дыяметр 18 м. Вядомы з 1873 года. Абследаваў у 1973 годзе М. А. Ткачоў.

arrow Курган каля аг. Бабінавічы

Курган знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе воз. Бабінавіцкае, злева ад лясной дарогі. Памеры 6х12 м, вышыня 1,1 м.

arrow Курган каля в. Барсеева

Курган знаходзіцца за 2,5 км на поўнач ад вёскі, злева ад старой дарогі на аг. Дабрамыслі. Вышыня 1,2 м, дыяметр 14 м. Выявіла ў 1981 г. В. С. Вяргей.

arrow Курган каля в. Высачаны

Курган знаходзіцца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, злева ад дарогі на в. Буракі. Вышыня 1,4 м, дыяметр 12 м. Абследавалі ў 1958 годзе Л. В. Аляксееў, у 1981 годзе В. С. Вяргей.

arrow Курган каля аг. Дабрамыслі

Курган знаходзіцца за 0,15 км на ўсход ад могільніка-2, злева ад лясной дарогі. Вышыня 0,5 м, дыяметр 7 м. Насып здзірванелы, добра захаваўся. Абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей.

arrow Курган каля в. Кучыншчына

Мясцовая назва Напалеонаўская Валатоўка. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на беразе р. Лучоса. Вышыня паўсферычнага ў плане здзірванелага насыпу 0,6 м, дыяметр 8 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей.

arrow Курган каля в. Малыя Клінавічы

Курган знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Вышыня 2 м, дыяметр 8 м. Вядомы з 1873 года. Абследавалі ў 1959 годзе Л. В. Аляксееў, у 1973 годзе М. А. Ткачоў.

arrow Курганны могільнік каля в. Барсеева

Могільнік знаходзіцца за 2,8 км на поўнач ад вёскі, злева ад старой дарогі на аг. Дабрамыслі, ва ўрочышчы Сімчанкава. 2 насыпы вышынёй 0,9–1,1 м, дыяметрам 14–15 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Высачаны

Могільнік знаходзіцца за 0,7 км на ўсход ад моста цераз р. Сухадроўка. Мае 2 насыпы вышынёй 3 і 3,5 м, дыяметрам 16 і 24 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Калышкі

Могільнік знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі, абапал лясной дарогі. Мае 19 насыпаў добрай захаванасці, дыяметрам ад 6 да 9 м, вышынёй 1,2–2 м. Абследаваў у 1973 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганны могільнік каля в. Сітна

Могільнік знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне могілак, на беразе воз. Сітнянскае. Мае 6 насыпаў вышынёй 0,5–0,8 м, дыяметрам 6–8 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Курганныя могільнікі каля аг. Бабінавічы

Курганны могільнік-1. Знаходзіцца за 0,9 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, злева ад дарогі Бабінавічы – Орша. Мае 2 насыпы вышынёй 1,5 і 1,6 м, дыяметрам 11 і 12 м.

Курганны могільнік-2. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе воз. Бабінавіцкае, на ўзгорку лясной дарогі. Мае 8 насыпаў вышынёй 0,8–1,2 м, дыяметрам 7–8 м.

Курганны могільнік-3. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе воз. Бабінавіцкае, абапал лясной дарогі. Мае 8 насыпаў вышынёй 1,2–1,9 м, дыяметрам 5–9 м.

Курганны могільнік-4. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім беразе воз. Бабінавіцкае, уздоўж лясной дарогі. Мае 10 насыпаў вышынёй 0,8–1,5 м, дыяметрам 8–10 м.

Курганны могільнік-5. Знаходзіцца на паўднёвым беразе воз. Бабінавіцкае. Мае 9 насыпаў вышынёй 1–2,5 м, дыяметрам 5–12 м.

Курганны могільнік-6. Знаходзіцца на ўсход ад могільніка-5, ва ўрочышчы Шапкіна, справа ад лясной дарогі. Захаваліся 3 курганы вышынёй 0,8–1,2 м, дыяметрам 6–10 м і адзін падоўжаны, памерам 15х8х2 м.

arrow Курганныя могільнікі каля аг. Дабрамыслі

Курганны могільнік-1. Знаходзіцца за 0,15 км на поўнач ад аграгарадка, злева ад дарогі на Лёзна, у бярэзніку. Мае 22 курганы вышынёй 0,5–3 м, дыяметрам 5–15 м. Выявіў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў, абследавалі ў 1973 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе В. С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-2. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, у лесе. Мае 3 насыпы вышынёй 1,6; 1,8 і 0,8 м, дыяметрам 9–14 м. Захаванасць добрая. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе В. С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.

arrow Стаянкі каля аг. Бабінавічы

Стаянка-1. Знаходзіцца на мысе, утвораным паўночным берагам воз. Бабінавіцкае і правым берагам р. Вярхіта, каля вытоку яе з возера. Выявіў у 1926 годзе Я. Сяргеенка, даследавалі ў 1967–1968 гг. І. М. Ціханенкаў, у 1978 годзе – Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт 0,6–0,8 м. Знойдзены элементы ляпной керамікі, крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, трапецыі, ножападобныя пласціны і інш.

Стаянка-2. Знаходзіцца на правым беразе р. Лучоса, вышэй моста. Выявіў у 1967 годзе і даследаваў у 1967–1968 гг. І. М. Ціханенкаў. Ускрыта 250 м2 плошчы. Знойдзены разнастайныя крамянёвыя прылады працы, скрабкі, нажы, праколкі, ляпная кераміка і інш.