Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барадаўка Павел Рыгоравіч

Дата нараджэння
23.01.1908
Месца нараджэння
в. Асташова, (зараз Віцебская вобл., Чашніцкі р-н)
Дата смерці
19.06.1968
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
артылерыя
Воінскае званне
старшына
Месца службы
740-ы стралковы полк 217-й стралковай дывізіі 48-й арміі
Пасада ў перыяд службы
намеснік камандзіра мінамётнага разліку
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы III ступені (29.07.1944)
ордэн Славы II ступені (27.10.1944 )
ордэн Славы I ступені (24.03.1945)
медаль «За адвагу»

Павел Рыгоравіч Барадаўка нарадзіўся 123 студзеня 1908 года ў вёсцы Асташова Расійскай іперыі, цяпер Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянмкай сям'і. Скончыў чатыры класы, працаваў у калгасе.

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 і савецка-фінскай вайны 1939–1940 гадах.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі.

Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся падчас прарыву абароны праціўніка ля Рагачова 24 чэрвеня 1944 падавіў два кулямёты.

30 чэрвеня 1944 года на паўночным захадзе ад горада Бабруйска Магілёўскай вобласці мінамётчык Барадаўка стральбой з адкрытай агнявой пазіцыі спрыяў прасоўванню наперад савецкіх стралковых падраздяленняў.

Загадам па 217-й стралковай дывізіі № 091 ад 19 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.

Намеснік камандзіра мінамётнага разліка 740-га стралковага палка чырвонаармеец Павел Барадаўка 14 кастрычніка 1944 года у раёне населеннага пункта Двур, размешчанага ў шасці кіламетрах паўднёва-заходнее польскага горада Макуў-Мазавецкі, падавіўшы супрацьтанкавую гармату ворага, забяспечыўшы паспяховыя дзеянні свайго падраздзялення.

Загадам па 48-й арміі № 595 ад 27 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені.

31 студзеня 1945 года намеснік камандзіра мінамётнага разліка 740-га стралковага палка сыровнаармеец Павел Барадаўка падчас бою каля населеннага пункту Балайнен, размешчанага ў дванаццаці кіламетрах паўночнее горада Найденбур, цяпер польскі горад Нідзіца, прыцэльным агнём з мінамёту падавіў тры два кулямёты, знішчыў свыш за дзесяць ворагаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы І ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.

У 1945 годзе старшына Барадаўка П. Р. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў паляводам у саўгасе «Чашнікі» Віцебскай вобласці.

Памёр 19 чэрвеня 1968 года.

Узнагароджаны ардэнамі Славы 3-х ступеняў, медалямі, у тым ліку медалем «За адвагу».

 

ЛІТІРАТУРА

1. Барадаўка Павел Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. – Мн., 1997. – С. 434–435.

2. Бородавко Павел Григорьевич // Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Мн., 2006. – С. 33.

2. Беляев, И. Н. Хроника солдатской славы / И. Н. Беляев, А. Н. Сысоев. – Мн. : Беларусь, 1970. – С. 29–34.

4. Лобода, В. Ф. Солдатская слава : очерки / В. Ф. Лобода. – М. : Воениздат, 1963. – Кн. 1. – 1966. – С. 48.