Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Орша, г., Аршанскі раён

 

Назва Орша
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  горад
Вобласць Віцебская 
Раён Аршанскі 
Першае ўзгадванне 1067
Дата заснавання 1067
Тапанімічнае паходжанне назвы з першага згадвання 1067 г.і да XIV стагоддзя значыўся як "горад на Ршы" (горад размешчаны на р. Ршы). Пасля назва змянілася ў "Оршы", а затым у "Орша"

 

Орша – горад раённага падпарадкавання (з 2013 года), цэнтр Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, прамысловы і культурны цэнтр рэспубліканскага маштабу. Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 1067 г. як г. Ръша. З 02.02.1919 г. у складзе Гомельскай, з 1920 – Віцебскай губерні РСФСР. З 1924 г. цэнтр Аршанскага раёна БССР, да 1935 – Аршанскай акругі. З 17.03.1938 г. горад абласнога падпарадкавання, з 14 студзеня 2013 г. горад раённага падпарадкавання. Знаходзіцца ў верхнім цячэнні ракі Дняпро і яго прытока ракі Аршыца, за 80 км на поўдзень ад Віцебска і 225 км ад Мінска.

Плошча горада 33 км2. Адміністрацыйна Оршы падпарадкоўваецца горад Барань, г. п. Балбасава.

Орша размешчана на перасячэнні трох транзітных чыгуначных ліній (Масква – Брэст, Санкт – Пецярбург – Адэса, Лепель – Раслаўль) і двух магістральных аўтамабільных дарог міжнароднага значэння (Брэст – Масква, Санкт – Пецярбург – Кіеў). Праходзяць лініі на Мінск, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель.

Орша мае гарады-пабрацімы ў далёкім і бліжнім замежжы: Воз-ан-Влен (Францыя), Бандена (Італія), Пернік (Балгарыя), Мінск-Мазавецкі (Польшча), Бельц (Малдова), Вязьма і Чырвонагвардзейскі раён Санкт-Пецярбурга (Расія) і інш.

Герб і сцяг горада зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 года.

 

 

Горад ОршаГорад ОршаГорад ОршаГорад ОршаГорад ОршаГорад Орша

 

Фатаграфіі з сайтаў http://www.fotobel.by, https://www.flickr.com, http://www.orsha-sity.info.

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Орша стала больше / А. Александров // Витебский курьер. – 2003. – 21 марта. – С. 1.

2. Асіноўскі, С. М. Орша: залатыя стрэлы на блакітным полі : ілюстрацыйны храналагічны даведнік / С. М. Асіноўскі. – Мінск : Полымя, 1997. – 428 с.

3. Гамзовіч, Р. Орша: погляд у мінулае праз новае аблічча / Р. Гамзовіч // Алеся. – 2008. – № 10. – С. 14–15.

4. Захарина, Ю. Ю. Орша / Ю. Ю.Захарина // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн., 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 608–611.

5. Мохнач, Г. Орша – ровесница Минска / Г. Мохнач // Беларуская думка. – 1999. – № 3. – С. 123–132.

6. Орша // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / гл. рэд. У. У. Андрыевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 111–113.

7. Орша // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / гл. ред. Т. В. Белова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 231–234.

8. Орша // Города и замки древней Витебской земли = Cities and Castles of the Ancient Vitebsk Land / текст О. Н. Левко ; фото О. Н. Левко. – Минск : Национальное агенство по туризму, 2009. – С. 20–27.

9. Орша // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск, 2005. – С. 124–129.

10. Орша // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 104–108.

11. Орша, древняя и вечно молодая : [буклет] / текст Е. Гусева. – Минск : Национальное агентство по туризму, 2008. – 5 с. – (Беларусь).

12. Орша : памятные места / авт. текста И. Ершов, Г. Распопова. – Москва : Турист, 1986. – 15 с.

13. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гпл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – 384 с.

14. Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – 528 с.

15. Шкрабо, Е. Орша – лучший город Беларуси / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 16 апр. – С. 3.

16. Шутова, О. Орша / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 18 студз. – С. 6.