Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Новалукомль, г., Чашніцкі раён

 

Назва Новалукомль
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  горад
Вобласць Віцебская 
Раён Чашніцкі 
Дата заснавання 1965

 

назва ўтворана ад старажытнарускага тэрміна "лукомля" - узбярэжжа

 

Новалукомль – горад на беразе Лукомскага возера. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Чашнікаў і за 20 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша – Лепель, 118 км ад Віцебска. У студзені 2017 г. – 13070 жыхароў.

Горад узнік у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ДРЭС у 1965 г. на месцы рабочага пасёлка Піянерны Бешанковіцкага раёна. Са студзеня 1965 г. – у Чашніцкім раёне. З 31 снежня 1965 г. – гарадскі пасёлак, з 31 ліпеня 1970 г. – горад, 6700 жыхароў. У 1999 г. – 15100 жыхароў.

Новалукомль мае свой герб: «іспанскі шчыт» блакітнага колеру, рассечаны ў «слуп»; у правай частцы адлюстравана срэбная ступень турбіны, у левай – 3 залатыя слупы.

Архітэктурна-планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вуліцы Энергетыкаў і Набярэжная. Паміж імі сфарміравалася гарадская плошча – адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр. У аснову планіроўкі Новалукомля пакладзены прынцып раз’яднання транспартных і пешаходных сувязей. Уздоўж галоўных вуліц пабудаваны 4 мікрараёны з 5- і 9-павярховымі жылымі дамамі. Зона адпачынку – гарадскі парк, возера Лукомскае. Генплан 1976 г. (карэкціроўка 1990 г.) прадугледжвае развіццё горада ў заходнім напрамку. Пабудаваны касцёл святой Марыі Магдалены, узведзены памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам.

Працуюць Лукомская ДРЭС, прадпрыемствы па выпуску электратэхнічнай прадукцыі, харчовай прамысловасці і будаўнічых матэрыялаў; доследная азёрна-рыбная гаспадарка.

У горадзе ёсць ліцэй будаўнікоў, 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, 4 дашкольныя ўстановы, Дом быту, 2 бібліятэкі, музей, Палац культуры, кінатэатр, бальніца, паліклініка, спартыўны комплекс, аддзяленне сувязі.

Помнік гісторыі: стаянка эпохі позняга мезаліту (ва ўрочышчы Гарадок на рацэ Лукомка, V–IV тысячагоддзе да нашай эры).

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

 

Чашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.byЧашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.byЧашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.byЧашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.byЧашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.byЧашницки раён. Горад Новалукомль. Фатаграфия з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Жучкевич, В. А. Лукомль / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 212.

2. Как живёшь, Новолукомль? / подгот. Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 28 сак. – С. 4.

3. Как живёшь, Новолукомль? // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 7 лют. – С. 4.

4. Новалукомль // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 91.

5. Новалукомль // Нашы гарады // У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. – Мінск : Народная асвета, 1991. – С 159–160.

6. Новалукомль // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 93–94.

7. Новалукомль // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 508–509.

8. Новолукомль – энергетическое сердце Беларуси : буклет / отв. за вып. А. Н. Хацкевич ; текст, фото С. Лебедева. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 80 с.

9. Новолукомль // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь = Guidebook of the cities and regional centers of the Republic of Belarus / cост. А. Варивончик [и др.]. – Минск : Харвест, 2004. – С. 248–249.

10. Новолукомль // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 188–189.

11. Новолукомль // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 472.

12. Новолукомль : [буклет] / отв. за выпуск А. Н. Хацкевич ; фото и дизайн С. Лебедева. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – [22] с.

13. Новолукомль : буклет / отв. за выпуск Л. Г. Лапина, А. Н. Хацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2007. – 13 с.

14. Новолукомль : генеральный план города // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 10 студз. – С. 5.

15. Остановись, мгновенье! Это Новолукомль! / подгот. Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 23 июля. – С. 15.

16. Торбина, И. Новолукомлю – 50 / И. Торбина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 12 авг. – С. 1–2.