Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Яноўская, ДУА. Сенненскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1925
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова
Сайт https://yanovo-senno.schools.by

 

У 1925 годзе ў пасёлку Янова была адчынена пачатковая школа. У 1950 годзе пераўтворана ў сярэднюю школу. У 1952 годзе адбыўся першы выпуск дзесяцігодкі.

У 2001 годзе школе прысвоена імя Мікалая Лявонавіча Цурана, які нарадзіўся 14 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Янова Сенненскага раёна. У жніўні 1968 года работнікі калгаса імя Энгельса выбіраюць Мікалая Лявонавіча сваім старшынёй. З 1 студзеня 1970 года на базе гэтага калгаса стварыўся саўгас «Машканы», пазней перайменаваны ў саўгас імя П. М. Машэрава. Старанная праца Мікалая Лявонавіча Цурана адзначана ордэнамі Дружбы народаў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За добрасумленную працу», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2007 годзе Яноўская сярэдняя школа імя М. Л. Цурана пераўтворана ў ДУА «Яноўская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна». У 2016 годзе – ДУА «Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна».

Па стане на 2019 год школа працуе ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня з шостым днём арганізацыйна-выхаваўчай работы.

Яноўская ДСБШ уключае тры ступені навучання:

– першая ступень навучання (працягласць 4 гады);

– другая ступень навучання (працягласць 5 гадоў).

У школе працуюць 25 педагогаў. З іх маюць:

– вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (3 настаўнікі);

– першую кваліфікацыйную катэгорыю (11 настаўнікаў);

–другую кваліфікацыйную катэгорыю (3 настаўнікі).

У школе – 80 вучняў, у дзіцячым садзе – 30 дзяцей.

Матэрыяльна-тэхнічная база:

– актавая зала на 50 месцаў;

– камп'ютарная зала на 8 месцаў;

– спартыўная зала;

– сталовая на 34 месцы;

– сталярная майстэрня;

– кабінет абслуговай працы;

– кабінет дэфектолага;

– 12 вучэбных класаў;

– бібліятэка;

– пакой грамадскіх аб'яднанняў;

– настаўніцкая;

– стадыён;

– групавыя памяшканні на 55 месцаў.

Ва ўстанове адукацыі дзейнічаюць метадычныя аб'яднанні:

– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, фізічнай культуры і здароўя;

– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гуманітарнага цыкла;

– метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай ўстановы;

– метадычнае аб'яднанне настаўнікаў класаў інтэграванага навучання і выхавання.

Дырэктар – Буракова Валянціна Сяргееўна.

Яноўская дзіцячы сад-базавая школа імя М. Л. Цурана Сенненскага раёна мае краязнаўчы куток.

У дзіцячым садзе развіваючае асяроддзе пабудавана з улікам узроставых асаблівасцей. З 2011 года дзейнічае мацярынская школа. Выхаванцы дашкольнай ўстановы маюць магчымасць наведваць заняткі па інтарэсах.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Янова, вуліца Багушэўская, д. 27.

 

Свята першага званка ў Яноўскай ДСБШ імя М. Л. Цурана. Сенненскі раён, аг. Янова. Фотаздымак з сайта https://yanovo-senno.schools.byСвята маці ў Яноўскай ДСБШ імя М. Л. Цурана. Сенненскі раён, аг. Янова. Фотаздымак з сайта https://yanovo-senno.schools.byТурзлёт навучэнцаў Яноўскай ДСБШ імя М. Л. Цурана. Сенненскі раён, аг. Янова. Фотаздымак з сайта https://yanovo-senno.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Купрэвіч, Л. Усміхнемся разам / Л. Купрэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 30 крас. – С. 3.

2. Цвірко, А. Ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў / А. Цвірко // Ленінская іскра (Сянно). – 1974. – 19 снеж. – С. 2.