Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна, ДУА. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна»
Былая назва Дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1999
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт ckroir-orsha.schools.by

 

З 1 сакавіка 1999 года на базе дапаможнай школы быў адкрыты дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр, у штаце якога лічылася 6 чалавек. У снежні 1999 г. дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр быў ператвораны ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З’яўленне асобнага памяшкання і павелічэнне штата супрацоўнікаў дазволіла пашырыць спектр паслуг, якія прадастаўляе цэнтр.

З 2005 г. Цэнтр мае статус Дзяржаўнай установы адукацыі. У 2010 г. Цэнтру было прысвоена званне «Гарадскі рэсурсны цэнтр па актуальных пытаннях развіцця, навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

У 2013 г. на падставе рашэння Аршанскага раённага выканаўчага камітэта дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Орша» быў рэарганізаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна» шляхам далучэння да яго дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна».

На сённяшні дзень спецыялісты Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна аказваюць карэкцыйна-рэабілітацыйную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, метадычную дапамогу педагогам і кансультатыўную дапамогу бацькам па пытаннях развіцця, навучання і выхавання асаблівага дзіцяці.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вул. Панцеляймона Лепяшынскага, д. 20.

 

Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна. Аршанскі раён, г. Орша. Фоатаздымак з сайта https://spc-orsha.schools.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Корбовская, Е. В школу с миром / Е. Корбовская // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 6 сент. – С. 5.

2. Хмельницкая, Н. Тропинка в самостоятельную жизнь / Н. Хмельницкая // Аршанская газета. – 2009. – 14 сак. – С. 3.

3. Храповицкий, С. И. Умом и сердцем помогаем детям / С. И. Храповицкий // Аршанская газета. – 2008. – 9 лют. – С. 1.