Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Пастаўскі раён

У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах значную ролю ў жыцці раёна набывае масавая фізічная культура, спорт і турызм.

Для правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў і заняткаў спортам у раёне ёсць 2 стадыёны, 3 футбольныя палі, у тым ліку 1 са штучным пакрыццём, 36 міні-футбольных палёў, 20 стандартных і 26 нестандартных спартыўных залаў, 4 міні-басейны, 27 валейбольных пляцовак, 29 баскетбольных пляцовак, 3 хакейныя скрынкі, 2 тэнісныя корты, лыжная траса.

У раёне распрацаваны і ажыццяўляюцца праграмы па развіцці фізкультуры, спорту і турызму, функцыянуе праграма «Здароўе», праводзяцца розныя раённыя спартакіяды сярод навучэнцаў, моладзі, сельскіх і пасялковых саветаў, прадпрыемстваў і арганізацый.

Спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа вядзецца і ў працоўных калектывах, актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці раёна такія арганізацыі, як РАУС, УП ЖКГ, Пастаўскі мэблевы цэнтр, РГА, філіял РВУ «Паставырайгаз», СВК «Камайскі», раённы аддзел МНС, УАЗ «Пастаўская ЦРБ».

Дзяржаўнае аб'яднанне «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама, райкамам БРСМ, райсаветам БелАСТТ, раённым аб'яднаннем пазашкольных устаноў, аматарскімі аб'яднаннямі на працягу кожнага года праводзіцца каля 100 спартыўных мерапрыемстваў, якія вызначаны каляндарным планам спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы. Гэта лёгкаатлетычныя кросы, шахматна-шашачныя туры, спаборніцтвы па валейболе, баскетболе, настольным тэнісе, міні-футболе, гіравым спорце, армрэслінгу, атлетызму, спаборніцтвы сярод працоўных калектываў, спартыўныя святы, святы мікрараёнаў-вуліц, турыстычныя злёты.

У Паставах дзейничае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, у якой сфарміравана 28 груп з 376 навучэнцамі. У школе развіваюцца два віды спорту – лёгкая атлетыка і валейбол. Заняткі праводзяцца на базе ФАКа па вул. Савецкая, ФАКа г. п. Варапаева, а таксама школы ў Паставах. Каманды ўстановы ДЮСШ г. Паставы рэгулярна займаюць прызавыя месцы на першынствах вобласці і рэспублікі. Выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы гуляюць у камандах вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь і ўваходзяць у склад юнацкай, маладзёжнай і нацыянальнай зборных Рэспублікі Беларусь.

Пры ДУ «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» функцыянуюць «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб» і «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы».

Спартыўную базу раёна таксама складаюць два фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і маладзёжны цэнтр «Юнацтва».

Пры дзяржаўнай установе «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб» працуюць платныя групы па міні-футболе, атлетычнай гімнастыцы, плаванні, групы па аздараўленні работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Гарадскі рэканструяваны стадыён збірае каля тысячы прыхільнікаў футболу, праводзяцца дзіцячыя туры і гульні Чэмпіянату па футболе другой лігі.

Аматары лёгкай атлетыкі маюць магчымасць займацца бегам на бегавой дарожцы з пакрыццём «регупол».

Таксама на тэрыторыі стадыёна размешчаны корт для гульні ў вялікі тэніс, які, магчыма, у хуткім часе таксама будзе збіраць прыхільнікаў гэтага віду спорту.

У маладзёжным цэнтры «Юнацтва» па вул. Зялёнай і на ФАК па вул. Станкевіча ў зімовы сезон працуюць пункты пракату спартыўнага інвентару (канькі, лыжы).

Працуе Пастаўскі раённы маладзёжны ваенна-спартыўны клуб «Азімут».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Захарэвіч, В. А. Каб стала патрэбнасцю кожнага / В. А. Захарэвіч ; гутарыў П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2013. – 18 мая. – С. 4.

2. Курилович, П. Когда спорт и туризм в почете // Народнае слова. – 2005. – 10 лістап. – С. 4.

3. Кушнер, А. У Паставах зноў будзе футбольная акадэмія / А. Кушнер ; гутарыла Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2018. – 1 верас. – С. 3.

4. Лекарэвіч, Л. Для высокіх паказчыкаў ёсць аснова / Л. Лекарэвіч // Пастаўскi край. – 2008. – 9 лют. – С. 7.

5. Отдел спорта и туризма Поставского района // Паставы. Пастаўскі раён : [буклет] / аўт. тэксту А. Л. Волах. – Паставы, 2004. – С. 42.

6. Пастаўшчына сучасная // Чароўны край – Пастаўшчына : вучэбны дапаможнік па курсе «Паставызнаўства» / І. М. Пракаповіч. – 2–е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Ковчег, 2014. – С. 308–310.

7. Поставский район // Витебская область : природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region : the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 62–70.

8. Предстоит сделать ещё больше // Пастаўскі край. – 2018. – 10 студз. – С. 2–3.

9. Сняжкова, І. Більярд – такое захапленне! / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2013. – 9 студз. – С. 3.

10. Філановіч, В. Футбалісты першыя ў вобласці, валейбалісты – у раёне / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2017. – 25 кастр. – С. 3.

11. Чаплинская, Г. Н. Поставский район / Г. Н. Чаплинская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 362–365.

12. Шык, У. Годна прадставілі краіну / У. Шык // Пастаўскі край. – 2018. – 10 студз. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

1. Социальная сфера: физкультура и спорт. Поставский районный исполнительный комитет