Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Пастаўскі раён

На Пастаўшчыне жывуць прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, стараверы, евангелісты. У Пастаўскім раёне дзейнічае 22 рэлігійныя абшчыны, з іх: каталіцкіх – 10, праваслаўных – 7, хрысціян веры евангельскай – 2, евангельскіх хрысціян-баптыстаў – 2, старавераў – 1.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна размешчана 7 праваслаўных цэркваў. У г. Паставы Свята-Мікалаеўская царква (1894), у г. п. Варапаева Свята-Васкрасенская царква (пачатак XX ст.), у в. Манькавічы Свята-Успенская царква (канец XIX ст.), у в. Груздава Свята-Прадцечанская царква (XIX–XX стст.), у в. Асінагарадок Свята-Пакроўская царква (XIX ст.), у в. Ласіца Свята-Пакроўская царква (пач. XX ст.), у в. Рымкі Свята-Дабравешчанская царква.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна размешчаны 10 касцёлаў. У г. Паставы касцёл Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Багародзіцы Дзевы Марыі (1898–1904), у в. Камаі касцёл Іаана Хрысціцеля (1603–1606), у в. Дунілавічы Троіцкі касцёл (1769–1773), у в. Лучай касцёл Святога Тадэвуша (1766–1776), у г. п. Варапаева касцёл Святога Архангела Міхаіла (1991–1996), у г. п. Лынтупы касцёл Святога Андрэя Баболі (1908–1914), у в. Парыж касцёл Святога Іосіфа Рамесніка; у в. Ярэва касцёл Маці Божай Скапулярыі і Святога апостала Іаана; у г. Паставы касцёл Езуса Міласэрнага Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

У в. Апідамы дзейнічае 1 стараверская Дрэўлеправаслаўная Паморская царква. Таксама існуюць 2 рэлігійныя абшчыны хрысціян веры евангельскай у г. Паставы «Выратаванне» і «Евангельская Царква Благадаць Хрыста», 2 абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў у г. Паставы «Абуджэнне» і ў г. п. Варапаева «Ператварэнне».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берасцень, С. Дарогу вянчае храм / С. Берасцень // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 1 верас. – С. 10.

2. Возьняк, А. Знаходзім узаемаразуменне / А. Возьняк ; гутарыла А. Анішкевіч // Пастаўскi край. – 2006. – 23 снеж. – С. 3.

3. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – 488 с. : іл.

4. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – 216 с. : іл.

5. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – 656 с. : іл.

6. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – 328 с. : іл.

7. Пастаўскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 143–144.

8. Пішч, Г. Быццам павіталіся з нябёсамі / Г. Пішч // Пастаўскі край. – 2003. – 6 верас. – С. 2.

9. Пішч, Г. Умацоўвае духоўнасць / Г. Пішч // Пастаўскi край. – 2007. – 24 лістап. – С. 1–2.

10. Пракаповіч, І. Праваслаўны храм у Паставах / І. Пракаповіч // Пастаўскі край. – 2004. – 18 снеж. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Социальная сфера: религия. Поставский районный исполнительный комитет